Будзьма беларусамі!


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!
Сувязь з рэдакцыяй: @Suviaz_z_Budmaj_Bot
Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot
Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


🎭 Вялікі тэатр Беларусі плануе паставіць нацыянальную оперу пра Полацак і балет пра Шагала

🔴 Тэатр оперы і балета Беларусі ініцыюе падрыхтоўку нацыянальнай оперы пра Полацк — як крыніцу беларускай дзяржаўнасці, піша reform.news са спасылкай на словы генеральнай дырэктаркі Вялікага тэатра Кацярыны Дулавай. Паралельна ў тэатры думаюць пра нацыянальны балет, прысвечаны Марку Шагалу.

«Я думаю, мы паступова падыходзім да таго, каб сфармаваць твор, роўны не эпасу, а нейкаму гістарычнаму летапісу пад умоўнай назвай «Полацкія пісьмёны, — расказала Кацярына Дулава. Музыкальнага матэрыялу дастаткова, — раскрыла дэталі дырэктарка тэатру, — тая ж сімфонія «Полацкія пісьмёны» Андрэя Мдзівані (Шостая сімфонія Андрэя Мдзівані «Полацкія пісьмёны» апавядае пра Еўфрасінню Полацкую і Францыска Скарыну)».


Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


❤️ Як можна падтрымаць беларускія арганізацыі за мяжой?

🧐 Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні Кабінета збірае базу беларускіх культурніцкіх арганізацый, якім можна пералічваць 1,2% ці 1,5% падатку ў краінах Балтыі і Польшчы.

1,2% ці 1,5% — гэта не асобны падатак, а грошы, якія людзі ўсё роўна плацяць, толькі яны могуць самі выбраць, куды іх накіраваць. Для вас гэта магчымасць атрымаць дадатковыя рэсурсы на важныя праекты, а для людзей — спосаб падтрымаць тое, што ім блізка».


Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


💌 Што адбылося 7 сакавіка ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #нашаніва #купала #магілёў #светлагорск #рэчпаспалітая #шацілкі #віцебск #праваслаўныя #белта #зша #каталікі #вялікабрытанія #халакост #смаленск #радзівіл #малдова #слуцк #украіна


🎨 Уладзімір Крукоўскі

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma


🔴 «Я не даю сабе права спыніцца, пакуль не распавяду сваю/нашую праўду»

У дзясятым лісце да мамы з Лондана Ганна Комар распавядае пра працу над раздзелам сваёй дысертацыі, у якім тлумачыць сабе і будучым чытачкам, чаму сімптомы посттраўматычнага разладу як наступствы хатняга гвалту раскрыліся ў яе значна пазней, калі іх стрыгерылі дзяржаўны гвалт і асабліва зняволенне.

🧐 Ганна прыводзіць розныя крыніцы, якія могуць дапамагчы ёй зразумець сваіх сяброў і сябровак, якія не могуць зразумець яе: чаму яна «такая траўмаваная і чаму захрасла ў посттраўматычным разладзе».

🎧 Слухайце «Ліст № 10» на платформах для падкастаў ⬇️

Apple Podcasts I Spotify I YouTube I Яндекс Музыка I Mave I Castbox I Podcast Addict I Pocket Casts I Castro.

Выпуск тэкстам. 📌 Без VPN чытаць можна тут.


🔝 Калыска беларускай дзяржаўнасці: топ-10 фактаў пра Полацак.💥 Хрусь і папалам!

Глазураваныя сыркі і трубы заводаў — няўжо ж старажытны Полацак больш анічым не здольны здзівіць і ўразіць сёння? Ці сапраўды першая сталіца беларусаў, куды калісьці людзі імкнуліся літаральна з усяго свету — ад вікінгаў да езуітаў — сёння ператварылася ў шэры постсавецкі мядзведжы кут?

🧐 Начная размова Сяргея Мікалаевіча і Валеры Руселіка пралівае святло на гэтыя няпростыя пытанні і выхоплівае з цемры невуцтва (хто б мог падумаць!) брэнды ўсясветнага маштабу!

📺 Новы выпуск ужо на канале: https://youtu.be/-YThPDp24zI


Беларусаў і беларусак запрашаюць на бясплатны анлайн курс па стварэнні і развіцці суполак

Нацыя Лідараў праводзіць набор на бясплатны анлайн-курс «Суполка NEXT: ад супольнасці да арганізаванасці — крокі да ўстойлівасці». Дэдлайн рэгістрацыі — 9 сакавіка.

🗓 Анлайн-курс стартуе 10 сакавіка і складаецца з відэалекцый, дадатковых матэрыялаў і жывых вебінараў, на якіх удзельнікі_цы даведаюцца, як стварыць, развіваць і ўмацаваць сваю суполку (будзь гэта клуб па інтарэсах, актывістская суполка ці прафесійнае аб’яднанне).

Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


🧳 Як Радзівіл у Ізраіль пад асманамі ездзіў

450 гадоў таму выправіцца ў падарожжа з сучаснай Беларусі ў сучасны Ізраіль — было справай дужа небяспечнай, доўгай і дарагой. Дазволіць сабе пілігрымку маглі толькі вельмі забяспечаныя людзі.

🧐 Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка» скарыстаўся ўласным становішчам і ў 1582 годзе скіраваўся ў Святую Зямлю. Нам пашанцавала: свае назіранні ён пакінуў у дзённіку. Што пабачыў на свае вочы наш зямляк?

Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


🔴 «Было рэальна як у казцы». Вялікая гутарка з гуртом Irdorath, які ўпершыню пасля ад’езду з Беларусі выступіць у Варшаве

Беларускі фэнтэзі-фолк гурт Irdorath упершыню пасля ад’езду з Беларусі выступіць у Польшчы — 6 сакавіка ён дасць канцэрт у варшаўскім VooDoo Club. Нават тым, хто не цікавіцца іх творчасцю, музыкі маглі запомніцца: яны гралі песню «Перамен» на дудах падчас пратэстных маршаў у 2020 годзе.

🗣Франтмэны Irdorath — сужэнская пара Уладзімір і Надзея — распавялі MOST, як аднаўлялі праект пасля двух гадоў у калоніі, чаму плакалі на першым пасля вызвалення канцэрце і як сталі амбасадорамі беларускай культуры ў Еўропе.

Размова цалкам тут. 💬 Без VPN адкрыецца тут.


🎙 «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» агучылі вершы Алеся Дудара, «не самыя вядомыя творы 1920-х»

«Маладосць, натхненне, вера ў сябе і ў тое, што ўсё лепшае — наперадзе», — так аўтары анансуюць новы выпуск літаратурнага праекта, прысвечаны Алесю Дудару.


🧐 Праект «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» паўстаў на пачатку гэтага года, аўтары абяцаюць агучваць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.

У першым выпуску «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» прадставілі «Мар’ю» Міхася Зарэцкага.

Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


🏆 Што адбылося 6 сакавіка ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #вкл #ягайла #прусія #радзівіл #рэчпаспалітая #шацілкі #светлагорск #бка #мінск #бацькаўшчына #каталікі #астрожскі #вільня #гродна #валовіч #казімір #сапега


🎨 Андрэас Штэх, Партрэт Аляксандра Астрожскага

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma


🔴 «Ніхто не пакаяўся, ніхто не папрасіў прабачэньня за тагачасныя злачынствы ўладаў»

«Сьвет зноўку зьмяніўся. У паветры вісіць вельмі нядобры, непрыемны пах — пажару, ці што? А пачыналася ўсё з адной маладой эўрапейскай рэспублікі, у якой на фэйкавым навабудзе пад Радашковічамі ўсталявалі бюст рэвалюцыянэра, генэралісімуса, вялікага правадыра і настаўніка, «бацькі народаў»... І назвалі той навабуд адпаведна — лінія Сталіна».


🗣 На чарговую гадавіну сьмерці Сталіна — 5 сакавіка — Лявон Вольскі разважае пра культ Сталіна ў Беларусі і пра тое, як гэта ўплывае на ўвесь свет.

Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


🖥 Стаў вядомы расклад мерапрыемстваў на Ляйпцыгскім міжнародным кніжным кірмашы з удзелам Альгерда Бахарэвіча

🗣 Альгерд Бахарэвіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук анансаваў імпрэзы з яго ўдзелам на Ляйпцыгскім міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе з 26 па 30 сакавіка, дзе беларускаму пісьменніку будзе ўручана прэстыжная прэмія еўрапейскага паразумення за раман «Сабакі Еўропы».

«Да Ляйпцыгскай міжнароднай кніжнай выставы застаецца ўсяго тры тыдні. Праграма ўжо апублікаваная. Усіх, хто зьбіраецца на кірмаш або будзе паблізу — запрашаю на імпрэзы з маім удзелам», — напісаў Альгерд Бахарэвіч.


Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🧐 Якія беларускія імёны былі папулярнымі ў мінулым?

#гісторыя #беларусь #такаягісторыя #будзьмабеларусамі #shorts #история


🗓 6 і 7 сакавіка у Музеі Вольнай Беларусі пройдзе пасяджэнне стратэгічнай сесіі Беларускай музейнай лабараторыі

🧐 На гэтым мерапрыемстве чакаецца ўдзел некалькіх дзясяткаў спецыялістаў у сферы музейнай справы, культуролагаў, гісторыкаў. Пройдзе прэзентацыя такіх музейных ініцыятываў, як Дом Вольнай Беларусі ў Львове, Віленскага беларускага музея імя І. Луцкевіча, Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (Лондан), Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве і некаторых іншых.

Мэтай правядзення музейнай лабараторыі з’яўляецца аб’яднанне беларускіх спецыялістаў і экспертаў у сферы музейнай дзейнасці, культуралогіі, гісторыі, захавання спадчыны, што знаходзяцца ў выгнанні, у супольнасць з устойлівымі прафесійнымі сувязямі. Асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням стратэгічнага развіцця, камунікацыі, захавання культурных каштоўнасцяў і праблем інтэграцыі ў еўрапейскі кантэкст ва ўмовах эміграцыі беларускай культуры.


Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


📊 Якім быў 2024 год для беларускай культуры? Вынікі маніторынгу Беларускага ПЭНу

Беларускі ПЭН апублікваў маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў Беларусі за мінулы год.

«2024-ы – гэта трэці год утрымання ў зняволенні лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцы і літаратуразнаўцы Алеся Бяляцкага. Гэта больш за паўтара года рэжыму поўнай ізаляцыі (інкамунікада) дзеячаў культуры Максіма Знака, Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага, якія знаходзяцца ў зняволенні». Гэта затрыманне ўдзельнікаў рок-гурта «Nizkiz» – аўтараў адной са знакавых песень беларускіх пратэстаў 2020 года. Гэта рэпрэсіі за праяву салідарнасці з палітзняволенымі – пераслед за перадачу ім прадуктовай і фінансавай дапамогі».


Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


🛡 Што адбылося 5 сакавіка ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #вкл #трайдзень #трайдэн #радзівіл #падляшша #хадкевіч #палякі #эстонія #нарач #катынь #грэцыя #крапіва #гродна #мсціслаў #мінск


🔴 Прышпіліце рамяні — мы ўваходзім у зону цынізму, альбо Пра што сведчаць сёлетнія вынікі Оскара

Найлепшы фільм. Найлепшы рэжысёр. Найлепшы арыгінальны сцэнар. Найлепшы мантаж. Найлепшая галоўная жаночая роля.

🏆Амаль татальнае мастацкае дамінаванне камедыйнай драмы «Анора» над астатнімі фаварытамі ўчорашняй прэміі «Оскар» (не пашанцавала толькі расійскаму актору Юру Барысаву ў намінацыі «Найлепшы актор другога плана») апынулася наколькі прадказальным, настолькі ж і расчаравальным.

Пра сёлетнія вынікі «Оскара» піша кінакрытык Тарас Тарналіцкі па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


🌐 Рэдактар беларускай Вікіпедыі: «Я вельмі спадзяюся на Штучны Інтэлект. За гэтым, відавочна, будучыня Вікіпедыі»

«Менск і Мінск — дзьве паловы сталічнай душы», — спявае ў песні Лявон Вольскі. Вядомы жарт, што ў беларусаў усяго па два, знаходзіць сваё адлюстраванне нават у Вікіпедыі. Іх у нас таксама дзве — класічным правапісам і школьным.

🤔❓Але ці толькі ў правапісе розніца? Адзін з рэдактараў беларускай Вікіпеды Андрусь (імя зменена ў мэтах бяспекі), кажа, што не толькі. А ў чым менавіта?

Паразмаўлялі з ім пра гэта, а таксама пра аб’ектыўнасць інфармацыі, дынаміку развіцця абедзвюх версій і асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца рэдактары. 🔴 Без VPN чытаць можна тут.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.