Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
Брэст: два гады "хатняй хіміі" за "абразу прадстаўніка ўлады" у мэсэнджары
Суд Маскоўскага раёна горада Брэста агучыў вырак Аляксандру Глазырыну, якога абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Яго прызналі вінаватым і прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову – “хатняй хіміі”.
Аляксандра Глазырына абвінавацілі ў тым, што 18 кастрычніка 2020 года ён наўмысна абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, размясціўшы паведамленне ў тэлеграм-канале “Брест 97%”.
👉https://cutt.ly/3jSaYbT