📖
7 сакавіка: сустрэча ў межах літаратурнай школы “
ТЭКСТ” у Мінску.
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча
літаратурнай школы “ТЭКСТ”: Сакрэты творчай кухні. Рэдактура”.
На занятку:▫️лайфхакі, якімі карыстаюцца класікі сусветнай літаратуры, адаптацыя іх для ўласных патрэбаў;
▫️вывучэнне чужых стратэгій пісьма і пабудовы сваёй;
▫️размова пра ўзаемадзеянне аўтара і рэдактара;
▫️“я пісьменнік — я так бачу” і што бачыць чытач і рэдактар;
▫️узроўні чытання тэкстаў;
▫️спроба рэдагавання малой прозы і паэзіі.
Госць школы: рэдактар аддзела паэзіі газеты
“ЛіМ” Рагнед Малахоўскі.
Курс "ТЭКСТ" змяшчае тэмы: лірычная мініяцюра, літаратурны дзённік, чытацкі водгук і рэцэнзія, эсэ, навуковы артыкул, казка, свабодны верш, хайку, рэдагаванне твораў і іншае.
🖐 Далучыцца можна на любым этапе! Для таго, каб атрымліваць рассылку, запоўніце
гугл-форму.
Мадэратар — Міхал Бараноўскі.📍07.03 (пт), 19.00, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а). Уваходны квіток — 10 рублёў.