BELARUSIUM dan repost
22 лістапада 1889 году ў вёсцы Дуброва Беластоцкая нарадзіўся Люцыян Хвецька — беларускі каталіцкі сьвятар і адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху XX ст.
Стаў адным з заснавальнікаў «Хрысьціянскае дэмакратычнае злучнасьці» і беларускае каталіцкае газэты «Krynica». Супрацоўнічаў зь віленскім каталіцкім штотыднёвікам «Biełarus» (1913—1914).
Займаўся ўнійнай працай сярод праваслаўных.
Польская паліцыя сачыла за сьвятаром. Згадваецца, што ад пачатку працы ў Пінскай рыма-каталіцкай сэмінарыі праводзіў прапаганду «беларуска-ўкраінскага апартунізму».
З верасьня 1939 па 1944 служыў пробашчам у рыма-каталіцкай парафіі ў Хатаве ў Налібоцкай пушчы. Падчас нямецкае акупацыі ён быў аб'ектам нападаў і пабояў мясцовых рабаўнікоў, якія называлі сябе партызанамі. У лютым 1944 падчас нападу гэтых бандытаў сьвятар Люцыян Хвецька ўцёк басанож і ў адной бялізьне з плябані, моцна прастудзіўся, захварэў і 28 красавіка 1944 памёр у стаўпецкім шпіталі. Паводле іншых зьвестак зьбіты нямецкай паліцыяй.