Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Складанасць на любы густ
Да неблагога выжывача на колах Pacific Drive выйшла вялікае восеньскае абнаўленне. Самае вялікае, што там дадалі - ажно некульутрныя 6 узроўняў складанасці. Калі ніякі не падыйдзе, можна наладзіць самому з дапамогай 50 паўзункоў.
ПК зноў пацвердзіць свой шляхетны статус, бо выключна паважаныя ўладальнікі камп'ютараў змогуць слухаць сваю музыку прама ў гульні. Для гэтага неабходна загрузіць кампазіцыі ў спецыяльную папку або наладзіць перадачу інтэрнэт-радыё. Пры жаданні свой плейлист можна замяшаць з трэкамі Pacific Drive праз асобную наладу.
І да гэтага ўсяго яшчэ розныя цацкі на тарпеду, фарбы і стыкеры.
Калі што - гульня даступна ў Беларусі за 19,99$