Царства прыроды


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Tabiat


Жывёлы, расьліны, прыродныя зьявы, жывыя здымкі й цікавыя допісы — усё гэта вас чакае тутай!
Партнэр каналя @kiera_dy_hardz
Калі вы ёсьць аматарам прыроды й біялёгіі — сардэчна запрашаем)

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Tabiat
Statistika
Postlar filtri


Вожыкі - памагатыя паразытолагаў? Або вожыка-гадзіна 🦔🕷
Вожыкі, як вядома, вялікую частку часу праводзяць у траве, таму лёгка зьбіраюць на сваім целе кляшчоў. Аднак з-за голак на вожыку корміцца звычайна больш гэтых казурак, чым на нейкай іншай жывёле. Ігольчастым покрывам вожык, як шчоткай, зьбірае ўсіх кляшчоў з травінак. Гэта «шчотка», якая павінна бараніць вожыка, на справе добра бароніць павукападобных, бо пазбавіцца паразытаў, што прысмакталіся да ягонага цела паміж голкамі, вожык ня можа.
• Часта за вясну адзін вожык корміць на сабе тысячы кляшчоў і гэта прыкмецілі навукоўцы. Паразытолагі сталі выкарыстоўваць вожыкаў для колькаснага ўліку крывасмокаў у прыродных крыніцах энцэфаліту. Для гэтага нават была створана адмысловая адзінка ўліку, якая завецца «вожыка-гадзіна». Яна служыць для вымярэння ліку кляшчоў, сабраных вожыкам на сабе за адну гадзіну прабегу па асяродзьдзі распаўсюду захворваньня


• Дзіўным фактам ёсьць тое, што ў гэты момант алушы, здаецца, зусім не супраць. Мяркуецца, што такія паводзіны ўтварыліся з-за таго, што да гэтага юркі-вампіры выбіралі паразытаў зь пёраў алуш. Гэты сымбіёз існаваў шмат стагодзьдзяў - юркі час ад часу пускалі кроў, выдаляючы насякомых зь перак сіняногіх птушак. Лічыцца, што ў нейкі момант земляны юрк зразумеў, што кроў зьяўляецца добрым дадаткам да яго рацыёну й прыстасаваўся да атрыманьня гэтай пажыўнай дабаўкі - разьвіў самую вялікую й завостраную дзюбу з усіх падвідаў вастрадзюбых земляных юркаў


Птушка-вампір?! Ці Geospiza septentrionalis🐦🧛‍♂
• Добра вядома, што Галапагонскія выспы зьяўляюцца домам многіх дзіўных і незвычайных істот. І адным з самых цікавых яго жыхароў зьяўляецца вампірскі юрок.
• Гэтая незвычайная птушка зьяўляецца падвідам вастрадзюбага землянога юрка, але мае дзіўнае адрозьненьне ў паводзінах. Сваю агульную назву гэтая птушка атрымала дзякуючы свайму незвычайнаму харчаваньню.
• Юрок звычайна харчуецца насеньнем і казуркамі, але такія рэчы часта бываюць ў дэфіцыце ў арэале іх пражываньня. Таму, каб узбагаціць свой рацыён, маленькія ўпіры п’юць кроў сіняногіх алушаў. Птушка дзяўбе сваёй вострай дзюбай пёры й скуру алушы, пакуль не дабярэцца да крыві


Паветрам дыхаем, а як выпаўзаць? Альбо ж чаму глеявыя скакуны завуцца скакунамі🐠🦗
• Цела амаль усіх рыб на Зямлі не прыстасавана да перасоўваньня па сушы, таму, каб перасоўвацца па ёй, глеявым скакунам трэба было штосьці прыдумаць. Справа ў тым, што звычайна ў рыб грудныя плаўнікі выконваюць функцыі рулёў, а хваставой плаўнік зьяўляецца асноўным рухавіком. У скакуноў усё наадварот - менавіта грудныя плаўнікі дапамагаюць ім перасоўвацца.
• Для гэтага яны набралі мясістай масы, якая дапамагае дзейнічаць як рычаг. Гэтыя цягліцы настолькі моцныя, што дазваляюць рыбам нават караскацца на камяні й нават дрэвы, бо скочыць яны могуць ажно на вышыню 60 см!
Вочы глеявага скакуна таксама прыстасаваліся пад ягонае жыцьцё - яны ”перапаўзьлі” наверх, што забясьпечвае панарамны зрок, і сфармавалі спэцыяльныя мяшэчкі з вадой, якія дапамагаюць вачам не перасыхаць. Для таго, каб вада патрапіла на паверхню вока, скакунам даводзіцца своеасабліва ім лыпаць


У Польшчы хацелі пабудаваць авіябазу, але месца аказалася занята.....сусьлікамі!🐾✈️
• У сакавіку гэтага году зьявіліся паведамленьні аб будаўніцтве вайсковай авіябазы ў горадзе Сьвіднік. Сёньня ж там не стаяць ваенныя самалёты, хоць месца і выкарыстоўваецца мясцовым авіяклюбам. А ўсё за рабога сусьліка, якому да спадобы гэтае поле. Справа ў тым, што гэты від ахоўваецца польскай дзяржавай.
Знайсьці рабога сусьліка можна й у Беларусі, а менавіта ў Нясьвіскім раёне, дзе, на жаль, іх калёніі падвяргаюцца выпрабаваньням, хаця від фармальна й ахоўваецца дзяржавай. Паля, якія сусьлікі абіраюць для жыцьця, разворваюць і закідаюць угнаеньнямі...


Вітаю!

Здароўе па-беларуску — гэта канал, дзе я распавяду пра здаровы лад жыцьця, павелічэньне прадуктыўнасьці ды самыя разнастайныя вэрсіі самаўдасканаленьня, а ў дадатак распавяду вам пра гэта па-беларуску!

Далучаймася ды дбайма аб здароўі нацыі!

https://t.me/zdarouje
https://t.me/zdarouje
https://t.me/zdarouje


• У скакуноў орган дыханьня першага тыпу: тлен у арганізм рыбы пранікае з паветра ў кроў праз спэцыяльна павялічаныя паверхні глоткі й жабернай паражніны. Таму для дыханьня глеявыя скакуны сьмешна адчыняюць рот. Вялікі памер галавы дапамагае захоўваць там больш вады, тым самым прадухіляе высыханьне жабраў і падтрымлівае газаабмен. Гэта, і добра разьвітае скурнае дыханьне, дапамагае скакунам так доўга знаходзіцца на сушы.


Рыба з прыкметамі амфібіі? Ці глеявыя скакуны🐠🌬
• Глеявыя скакуны - гэта вельмі незвычайная група рыб, якая прыстасавалася да жыцьця на сушы й можа спакойна існаваць як у водным асяродзьдзі, так і на зямлі.
Да 90% жыцьця глеявы скакун праводзіць на сушы, хоць для паўнавартаснага існаваньня яму неабходна зьяўляцца ў вадзе кожныя 2-3 содні. Але як жа ён праводзіць увесь гэты час без доступу да тлену, які рыбы могуць атрымліваць толькі з вады?
• Насамрэч, у гэтым напрамку скакуны не ўнікальныя - на сёньняшні дзень вядома 400-500 відаў рыб, якія здольныя дыхаць тленам з паветра. Усе гэтыя рыбы характарызуюцца наяўнасьцю спэцыялізаваных органаў, па паходжаньні й разьмяшчэньню якія можна падзяліць на дзьве групы: разьмешчаныя ў галаўной частцы, якія зьяўляецца разнастайнымі вырастамі ці паверхнямі глоткі, ротавай і жаберной паражнін, і разьмешчаныя ўздоўж кішэчніка


Найразумнейшы сярод разумных🧠🦜
• Новазеландзкія кеа зьяўляюцца аднымі з самых разумных птушак на Зямлі - і цяпер выявілася, што яны могуць выкарыстоўваць знойдзеныя прадзьметы, каб пераадолець інваліднасьць.
• Група навукоўцаў адсочвала паводзіны кеа па імені Брус, які выкарыстоўваў каменьчыкі, каб прыхарошвацца. У Бруса поўнасьцю адсутнічае верхняя палова дзюбы, што надае вялікіх перашкод у звычайным жыцьці, напрыклад пры спажываньні цьвёрдай ежы. І хаця каманда запаведніка гарантуе, што Брус мае доступ да мяккай ежы, ён таксама навучыўся ёсьць больш цьвёрдую ежу, прыціскаючы яе да цьвёрдых прадметаў.
• Так жа папугай выкарыстоўваў каменьчыкі для прыхарашваньні, пры чым ужываў ён далёка не кожны: форма й памер усіх выкарастаных каменьчыкаў была прыкладна аднолькавая. Кеа падымаў і трымаў свае знаходкі з дапамогай языку, выкарыстоўвая яго як верхнюю палову дзюбы.
«...індывідуальнае інавацыйнае выкарыстаньне інструмэнтаў у адказ на інваліднасьць паказвае вялікую гнуткасьць іх інтэлекту...»


Дыханне анусам й п’яныя чэрві?! Ці яшчэ адні лаўрэаты Шнобелеўскай прэміі🫣🪱
• Лаўрэатамі прэміі па фізыялёгіі сталі японскія навукоўцы, якія адкрылі, што шмат якія сысуны здольныя дыхаць анусам, прыкладам - мышы, пацукі й сьвіньні. Дасьледаваньне праводзілася ў пэрыяд пандэміі каранавіруса, так што навукоўцы прапанавалі скарыстаць штучную вэнтыляцыю праз прамую кішку для дапамогі пацыентам з дыхальнай недастатковасьцю
• Прэмію па хіміі атрымала каманда навукоўцаў з Францыі й Нідэрляндаў за выкарыстаньне храматаграфіі для падзелу п’яных і цьвярозых чарвякоў. Храматаграфія - гэта мэтад падзелу, аналізу, а таксама вывучэньні фізыка-хімічных уласьцівасьцяў рэчываў і сумесяў. Падчас дасьледаваньня, чарвякоў зьмясьцілі ў канал, дзе актыўных цьвярозых асобін параўноўвалі зь меней актыўнымі, якім папярэдняе ўводзілі этанол


Хадзячыя птэразаўры-паўліны ці ж Tupandactylus navіgans і іmperator🦚🦖
Tupandactylus navіgans і іmperator вядомы сваімі вялікімі грабянямі, якія, як мяркуюць навукоўцы, самцы выкарыстоўвалі для прыцягненьня самак, падобна на хвасты паўлінаў. Раней меркавалася, што ў гэтых птэразаўраў была кароткая, моцная шыя, якая падтрымвала іх вялікую галаву пад час лёту.
• Але дасьледаваньне знойдзеных рэшткаў паказала, што шыя складала больш за палову даўжыні хрыбетніка, што магло абцяжарыць працяглыя пералёты. Доўгія заднія ногі й адносна кароткія "рукі" скамянеласьці намякаюць на тое, што ”паўліны” маглі пачувацца камфортна пры хадзе, хоць да наземнага ладу жыцьця яны былі не прыстасаваны.
• Хутчэй за ўсё, Tupandactylus зьдзяйсьняў толькі кароткія пералёты для выратаваньня ад драпежнікаў, а так жа з дрэва на дрэва ў пошуках ежы


Каты, пакеты і каровы. Ці "Шнобелеўская прэмія - 2024"🐱🐄
• Шнобелеўскай прэміяй штогод узнагароджваюць дасьледнікаў за адкрыцьці, якія прымушаюць ”спачатку засьмяяцца, а потым — задумацца”. Прэмію ўручаюць у 10 розных сфэрах, сярод якіх батаніка, біялёгія, хімія й фізыялёгія. Давайце ж паглядзім на самыя незвычайныя зь іх.
• Э.Фордайс й Ў. Э. Петэрсэн пасьмяротна атрымалі ўзнагароду за ”выбух папяровага пакета поруч з коткай, якая стаіць на сьпіне каровы, каб дасьледаваць, як і калі каровы даюць сваё малако”. Навукоўцы вывучалі фізыялягічныя працэсы, злучаныя з вылучэньнем малака ў кароў, і, як спалох уплывае на гэты працэс. У экспэрыменце на сьпіну каровы зьмяшчалі котку, а побач узрывалі папяровыя пакеты. Выявілася, што папяровыя пакеты самі па сабе выклікалі досыць стрэсу, і котку выключылі з экспэрымэнту. У выніку навукоўцы высьветлілі, што выкід малака абумоўлены аксітацынам, які выклікае скарачэньне цягліц вымя, а затрымка — адрэналінам, які перашкаджае гэтым скарачэньням


Ёсьць некалькі варыянтаў, чаму ж менавіта шэрыя пацукі сталі ”каралямі”:
1. Магчыма, што для паўнавартаснага жыцьця й пасьпяховага размнажэньня чорным пацукам былі патрэбныя менавіта «мясныя» рэсурсы, і калі шэрыя пацукі яго абмяжоўвалі, то чорныя ад галоднай сьмерці не паміралі, але й не маглі спакойна разьвіваць сваю папуляцыю
2. Шэрыя пацукі не аб’ядалі чорных, а займалі зручнейшыя месцы для ўладкаваньня гнёздаў ці нават забівалі прадстаўнікоў Rattus rattus
3. Чорныя пацукі, трапіўшы на кантынэнт раней за шэрых, сфармавалі для сябе экалягічную нішу ў змаганьні зь абарыгенамі. А шэрыя пацукі прыйшлі ўжо «на ўсё гатовае», што й паспрыяла іх посьпеху


Кароль пацучынага сьвету👑🐀
Самы распаўсюджаны від пацукоў – гэта шэры пацук Rattus norvegіcus, хоць чорныя пацукі Rattus rattus пачалі свае падарожжы па сьвеце значна раней. Але чаму ж менавіта шэрыя пацукі захапілі ўладу?
• Аналізы ізатопаў азоту ў рэштках паказаў, што чорныя пацукі ў асноўным харчаваліся расьліннай ежай, тады як шэрыя пацукі ў сярэднім спажывалі больш «за мяса», хоць абодва віды зьяўляюцца ўсёеднымі. Ці азначае гэта, што шэрыя пацукі не давалі чорным сілкавацца мяснымі зьедкамі? Але гэты варыянт адкідаецца, бо нават ва ўмове адсутнасці міжвідавой канкурэнцыі, чорныя й шэрыя пацукі захоўвалі свае харчовыя схільнасьці


Калі ж ў хатніх умовах перасяліць аксалотля ў сушэйшае й халаднейшае асяродзьдзе, панізіць узровень вады ці ўвесьці тыраксіназьмяшчальныя прэпараты, то аксалотль ператварыцца ў сваю сталую форму. Але спэцыялісты вельмі не раюць ставіць такія экспэрымэнты на сваіх хатніх гадаванцах - гэта можа прывесьці да іх сьмерці


Вечнае дзяцінства аксалотля👶🫧
• Усе мы ведаем, як выглядае аксалотль. Гэта амфібія ідэальна падыходзіць для стварэньня цацак, малюнкаў і г. д. Але ці ведалі вы, што гэта нават не сталая амфібія? Насамрэч, аксалотль гэта ўвогуле не асобны від, а назва лічынкі некаторых відаў амбістом.
• Асаблівасьцю гэтай лічынкі зьяўляецца тое, што яна дасягае полавай сталасьці й здольная да размнажэньня яшчэ да пераходу ў сталую форму. Апроч таго, ў сваёй ”дзіцячай” форме аксалотль, хутчэй за ўсё, пражыве значна даўжэй.
• Магчыма, менавіта з гэтай нагоды шчытападобная залоза, якая ў іх добра разьвіта, у спрыяльных умовах не выпрацоўвае досыць гармону тыраксіну, які дапамагае актываваць метамарфозы. У дзікай прыродзе, напрыклад, існуе некалькі падвідаў аксалотляў у якіх поўны метамарфоз не надыходзіць ніколі


Вітаем усіх!

Сёння хочам параіць вам незвычайны канал Усё пра ўсё, які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!

Далучайцеся: https://t.me/allabouttexnologys


У пошуках яблыкаў🍏🔍
Lost Apple Project - гэта некамэрцыйная арганізацыя, якая шукае закінутыя фэрмы й сады на паўночным захадзе ЗША, каб знайсьці старыя гатункі яблыкаў, якія лічычацца зніклымі. У свой час у Злучаных Штатах было каля 17 000 гатункаў акультураных яблыкаў, але сёньня вядома толькі пра 4 500 гатункаў.
• Куды ж падзеліся астатнія? Уся справа у тым, што большасьць гатункаў не падыходзіла для камэрцыйнага вырошчваньня, таму ад іх й адмовіліся.
• Каб знайсьці верагодныя месцы для пошуку, арганізацыя абапіраецца на старыя запісы кірмашоў, газэтныя выразкі й кнігі продажаў у гадавальніках, а таксама на парады людзей. Увосень яны зьбіраюць узоры яблынь, а потым вяртаюцца зімой, каб сабраць экзэмпляры для прышчэпкі. Сёньня праект выявіў 29 страчаных гатункаў яблыкаў.


”Гэта што, разам зь інжырам я ем мёртвую асу?” Не хвалюйцеся, за вас гэта ўжо зрабілі!🐝🍽
• У мінулым пасту мы ўзгадалі тое, што пры апылаваньні жаночых сіконій самка восы-бластафага гіне, а яе рэшткі застаюцца ўсярэдзіне суквецьця. Але што ж адбываецца пасьля? Няўжо пры зьяданьні смачных пладоў мы таксама ямо мёртвых вос? Сьпяшаемся вас узрадаваць (ці знэрваваць), але інжыр гэта зрабіў за вас.
• Справа ў тым, што пры высьпяваньні пладоў інжыр выпрацоўвае фэрмэнт пад назвай фіцін. Фіцін расшчапляе парэшткі казурак да бялкоў, што потым пойдуць на разьвіцьцё пладоў.
• Што да мужчынскіх капрыфіг, у якіх застаюцца мёртвыя самцы, мы іх у ежу не выкарыстоўваем, бо яны не робяцца такімі салодкімі і мяккімі.


• Зьбіраючы на сябе мужчынскі пылок, маладыя жаночыя восы вылазяць спачатку зь завязі, а потым й з сіконій для пошуку новай капрыфігі. Але тут у самак зьяўляецца праблема — мужчынскія капрыфігі й жаночыя фігі вельмі адзін на аднаго падобныя. Так што самка лезе ”наўздагад”. Калі яна трапляе ў капрыфігу, то аса спакойна адкладае яйкі й працэс ідзе наноў.
• Але калі самка трапляе ў жаночую фігу, дзе мужчынскія кветкі не разьвіты, а жаночыя маюць задоўгія песьцікі, у якія немагчыма адкласьці яйкі, яна гіне. Перад сьмерцю аса поўзае па жаночых кветках і, у спробах адкласьці яйкі, разносіць пылок, які яна сабрала на сябе пры выйсьці з капрыфігі. Гэтая ”ахвяра” і дазваляе інжыру размножыцца

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.