Л
Лёлик
Репост из: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Як і нашыя продкі калісьці, мы гатовыя адстойваць сваю годнасць»
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык ўзялі ўдзел у шэсці на Дзяды ў Варшаве.
Марш, прысвечаны святу памяці продкаў, пачаўся на Плошчы Пілсудскага з выканання гімна «Магутны Божа». Шэсце завершылася ля Калоны Жыгімонта III Вазы. Да ўдзельнікаў шэсця з прамовамі звярнуліся прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
Павел Латушка: «Пакуль мы не развітаемся з мінулым савецкім, з мінулым камуністычным, гэтай жудаснай спадчынай сталінізму, да гэтай пары мы ментальна, унутрана не будзем вольнымі. Нашая душа не будзе вольная. Нам неабходна прайсці гэты бар’ер, тое, што мы так і не зрабілі ў 90-я, нягледзячы на намаганні дэпутатаў БНФ.
Толькі калі помнік Леніну будзе прыбраны з беларускіх плошчаў і вуліц, Беларусь будзе вольнай сапраўды».
Аліна Коўшык: «Сёння мы згадваем нашых продкаў, якія шмат чым ахвяравалі, каб мы маглі жыць, любіць, марыць. Яны змагаліся за волю і годнасць, за праўду і справядлівасць. Кожны з нас нясе ў сабе кроплю гэтай агульнай памяці, агульнага болю і агульнай надзеі.
Сёння Беларусь, як і шмат разоў у сваёй гісторыі, праходзіць праз няпростыя часы. Наш народ ізноў змагаецца за свабоду і незалежнасць, за права быць сабой, за права гаварыць на сваёй мове і шанаваць сваю культуру. Як і нашыя продкі калісьці, мы гатовыя адстойваць сваю годнасць.
Мы ўжо не першы раз сустракаем гэты дзень са стратай. Дзмітрый Шлетгаўэр стаў сёмай ахвярай рэжыму за кратамі. Раней ад нас сышлі Ігар Леднік, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вітольд Ашурак, Аляксандр Кулініч. Усе яны сталі ахвярамі рэпрэсій, і іх страта – гэта непапраўная рана на нашым сэрцы, на сэрцы ўсёй Беларусі».
Арганізатарамі маршу сталі НАУ, Музей Вольнай Беларусі, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да Волі», Партыя «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», Партыя «Народная Грамада», Аргкамітэт па стварэнні партыі «Краіна для жыцця», Рух салідарнасці «Разам», Таварыства беларускай мовы, Ініцыятыва «Беларусы Варшавы» і Fundacja Młode Kresy.
@CabinetBelarus