⚽️ Сёння адбудзецца адкрыццё XXXIII Алімпійскіх гульняў у Парыжы! ⚽️
Упершыню мерапрыемства адбудзецца не на стадыёне — у амаль шасцікіламетровым парадзе спартоўцаў возьмуць удзел каля 10.5 тыс. чалавек з 206 краін, якія праплывуць на катэрах па рацэ Сене.
У шоу, якое пачнецца ў 20:30 па мінскім часе, прымуць удзел больш за тры тысячы артыстаў і 400 танцораў. Некаторыя медыя паведамляюць, што што арыстаў нават размесцяць на галоўных славутасцях Францыі - будынках Луўра і Нотр-Дама. Таксама чакаецца светлавое шоу, а апошнім пунктам маршруту будзе плошча Тракадэра, дзе адбудуцца фінальныя выступленні.
Плануецца, што цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы стане самай маштабнай у гісторыі Гульняў. Яна будзе адкрыта для ўсіх: жыхароў Парыжа і яго рэгіёна, а таксама гасцей з усёй Францыі і ўсяго свету — каля 200 000 гледачоў змогуць назіраць за адкрыццём безкаштоўна на вуліцах Парыжа.
Нагадаем, што ў якасці нейтральных атлетаў з беларускім пашпартам у Алімпіядзе врозьмуць удзел 17 атлетаў, а таксама тры беларускі прадставяць Польшчу на спаборніцтвах — Крысціна Ціманоўская, Марыя Жодзік (лёгкая атлетыка), Вольга Сафронава (конны спорт).
Нажаль, у Беларусі афіцыяльная трансляцыя Гульняў забаронена. Паглядзець адкрыццё з Беларусі можна будзе праз VPN з іншых краін.