Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Спорт


Чат-бот: @bssfbot
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Спорт
Статистика
Фильтр публикаций


🤺 Брус Дыкінсан, вакаліст Iron Maiden, узяў удзел у турніры Circuit Européen 2025 па фехтаванні ў Фаш-Тюмеснілі.

Ён заняў уражлівае 13-месца сярод 31 удзельніка ў катэгорыі ветэранаў.

Фехтаванне – гэта захапленне, якое суправаджае Дыкінсана ўсё жыццё. У 1980-х ён трэніраваўся разам з алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі.

Чытайце падрабязней па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/brus-dykinsan-zdziulyae-13-e-mescza-u-fehtavanni/


🏒 IIHF будзе разглядаць пытанне наконт вяртання зборных Беларусі і РФ на сезон 2025/26.

Савет Міжнароднай федэрацыі хакея з 3 па 4 лютага разгледзіць пытанне допуску зборнай РФ да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2026 у Італіі.

Расійская зборная ў выпадку допуску згуляе ў групе "С" супраць каманд ЗША, Славакіі і Латвіі. Беларуская каманда на Алімпіядк не трапіць, бо з-за адхілення прапусціла кваліфікацыйны турнір.

Алімпійскія гульні 2026 года пройдуць з 6 па 22 лютага ў Італіі.

Гульцы НХЛ прымуць удзел у хакейным турніры ўпершыню з 2014 года.


❗️Экс-хакеіста моладзевай зборнай Беларусі будуць судзіць за ўдзел у пратэстах

31 студзеня 2025 года у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна будуць судзіць 30-гадовага Алега Буяка. Разам з ім — Настассю Буяк, Юрыя Храмовіча і Яўгена Барэля.

Усім ім інкрымінуецца ўдзел у пратэстах (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Магчымае пакаранне — ад арышту да 4 гадоў калоніі.

Суддзя — Уладзімір Пазняк.

🏒 Экс-хакеіст Алег Буяк гуляў у 2010-я за бабруйскі «Дынама-Шыннік», гродзенскі «Нёман», жлобінскі «Металург» і «Ліду». А таксама выступаў за зборную Беларусі 18-гадовых і 20-гадовых, удзельнічаў у чэмпіянаце свету. Скончыў сваю спартыўную кар’еру ў 2017 годзе.


🤾 Сяргей Рутэнка — чэмпіён, беларус з сям’і ўкраінцаў, бізнэсмэн і чыноўнік

💬 З людзьмі трэба размаўляць… (С. Рутэнка)

🔴 Пасля драматычных часоў процістаяння ў грамадстве, паціху вяртаецца здаровы глузд і ўсё больш бярэ верх адэкватнасць, гатоўнасць размаўляць паміж сабой людзей розных палітычных перакананняў. Сярод беларусаў трэнд рэвалюцыі сыйшоў амаль на нуль, людзі шукаюць новыя падыходы, каб наладжваць сваё жыццё ды жыццё краіны. Тым не менш, палітычныя рэпрэсіі пакуль нікуды не зніклі.

На афіцыйным сайце БФСС выйшаў цікавы аўтарскі матэрыял ад блогера Васіля Додзіка пра Сяргея Рутэнка.

Чытайце пра яго лёс, кар’еру, дасягненні і палітычныя перакананні па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/syargej-rutenka-chempiyon-i-chynounik/


🏃🏻 Бостанскі прабег сяброўства імя Касцюшкі

Запрашаем вас 2 лютага а 9-й раніцы на Бостанскі прабег сяброўства імя Касцюшкі, каб ушанаваць жыццё і спадчыну Тадэвуша Касцюшкі — сімвала свабоды і маста паміж народамі.

Гэты нефармальны прабег (каля 5 км) пачнецца каля помніка Касцюшку ў бостанскім Публічным садзе.

Падзея падыходзіць для ўсіх — бегуноў, сем’яў, аматараў гісторыі і тых, хто жадае проста падтрымаць удзельнікаў.

Чаго чакаць:

🎖 Рэвалюцыйны дух: Ушануйце героя, чыя спадчына натхняе барацьбу за свабоду.

🌳 Маляўнічы маршрут: Асалода ад зімовай прыгажосці Публічнага саду Бостана і набярэжнай Чарльза.

🎉 Дух супольнасці: Цёплая атмасфера для ўдзельнікаў усіх узростаў і здольнасцяў.

☕️ Сумесныя моманты: Сняданак і зносіны з аднадумцамі.

Азнаёміцца падрабязней можна па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/bostanski-prabeg-syabroustva-imya-kasczyushki/


⚽️ Мінскае “Дынама”: гульцы сыходзяць, клуб шукае выхад

Мінскае «Дынама» сутыкнулася з маштабнымі кадравымі пераменамі: больш за 10 гульцоў пакінулі каманду, сярод іх – ключавыя фігуры, такія як Паліцевіч і Сялява.

Адзінаму Сяляве прапаноўвалі новы кантракт, але ўмовы не задаволілі паўабаронцу, які перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ». Іншыя гульцы сышлі без нават спробаў перамоваў.

Клуб актыўна шукае новых гульцоў, у тым ліку за мяжой, з асаблівай увагай да бразільцаў. Унутры Беларусі таксама працягваюцца падпісанні: сярод новых гульцоў – Калачоў з «Іслачы» і Варданян з «Віцебска».

“Трыбуна” апублікавала цікавы матэрыял наконт падзей у клубе.

Прачытаць пераклад артыкула на беларускую і знайсці спасылку на арыгінал можна на нашым афіцыйным сайце:

🔗 https://bssf.eu/minskae-dynama-shukae-vyhad/


🏐 Артур Удрыс: псіхааналіз, мары і жыццё

Выбітны беларускі валейбаліст Артур Удрыс вядомы і як спартовец, і як сумленны чалавек, які адкрыта выступіў супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе.

Ён далучыўся да мірных пратэстаў на вуліцах Мінска і ў выніку быў вымушаны бегчы з Беларусі пасля пераследу. Выданне «Салiдарнасць» узяла ў Артура цікавае інтэрв’ю.

Мы пераклалі матэрыял на беларускую мову. З ім вы можаце азнаёміцца па спасылцы (а таксама знайсці лінк на арыгінал публікацыі):

🔗 https://bssf.eu/artur-udrys-psihaanaliz-mary-i-zhyczczyo/


❗️У Мінску прайшлі выбары на пасаду кіраўніка НАК Беларусі

За Віктара Лукашэнку на пасаду кіраўніка НАК Беларусі прагаласавала 94%.

Сёння ў Мінску адбылася справаздачна-выбарная Генеральная Асамблея «НАК».

Кандыдатуру Лукашэнкі падтрымалі 82 члены, двое – прагаласавалі супраць, трое – устрымаліся.

🏅Перад галасаваннем таксама ўручылі беларускім спартоўцам і трэнерам ўзнагароды. Іх атрымалі Іван Літвіновіч, Віялетта Бардзілоўская, Яўген Залаты, Яўген Ціханцоў, а таксама Вольга Уласава, Віталь Белы і Валерый Сізенок.

Акрамя таго, Дзмітрый Баскаў перастаў быць чальцом выканкама НАК.

Нагадаем, што МАК не прызнаваў Лукашэнку як кіраўніка НАК Беларусі.


🎾 Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае завяршэнне кар'еры і стварэнне сям’і

Пра гэта паведамілі ў “Спорт Беларусі”.

Беларуска Арына Сабаленка зараз бярэ ўдзел у чэмпіянаце Australian Open. Яна ўжо прайшла ў трэці раўнд.

Спартсменка падзялілася сваімі планамі пра завяршэнне кар’еры:

🗣Як прафесійная спартсменка, я падыходжу да завяршэння кар'еры. Вы можаце ў гэта паверыць? Людзі сыходзяць на пенсію ў 30 гадоў. Я не ведаю, гэта складанае пытанне. Я спадзяюся, што ў мяне будзе сям’я.

🗣Вельмі хачу завесці дзіця, а потым вярнуцца. Я хачу, каб маё дзіця бачыла, як цяжка даводзіцца працаваць у жыцці, каб чагосьці дасягнуць. Так што так, я не ведаю. Гэта вельмі сур’ёзна.


🤾Сёння стартуе Чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчын.

Чэмпіянат пройдзе адначасова ў трох краінах: Даніі, Нарвегіі і Харватыі, а ўдзел возьмуць 32 зборныя.

Першымі на пляцоўку ў дацкім Херынгу выйдуць зборныя Італіі і Туніса, а пераможцы трох папярэдніх чэмпіянатаў свету датчане сустрэнуцца з алжырцамі.

⚡️ Беларускамоўны падкаст “Сведкі левай рукі Гідсэля”, пра які мы ўжо неаднаразова распавядалі, парадаваў у гэты дзень новым выпускам, прысвечаным Чэмпіянату.

Там вядучыя паразважалі пра патэнцыйных лідэраў, аўтсайдэраў і тых, хто можа здзівіць.

Слухайце на любой зручнай пляцоўцы:

🔗 https://gidselschurch.taplink.ws/


🏒 БЕЛАРУСКІЯ ХАКЕІСТЫ Ў ПАЎНОЧНАЙ АМЭРЫЦЫ: ХТО ГАРАЧЫ, А ХТО НЕ

Сезон адпачынкаў скончыўся, але сезон НХЛ 2024/25 у самым разгары, і карціна плэй-оф з кожным днём становіцца больш зразумелай.

🥅
У НХЛ паказнікі беларускіх гульцоў вельмі неадназначныя.

На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы падрабязны матэрыял, у якім разабралі беларусаў не толькі ў НХЛ, але і ў ОХЛ і АХЛ.

Чытайце пра Аляксея і Іллю Протасаў, Аляксея Коласа, Ягора Шаранговіча, Уладзіслава Калячонка і іншых па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/belaruskiya-hakeisty-hto-garachy/


🏀 Алена Леўчанка — зорка сусветнага баскетболу і ўдзельніца пратэстаў.

💭 Калі мы гаворым пра нашых спартоўцаў ды палітыкаў, прыходзіцца вяртацца да іх пазіцыі ў часе пратэстаў. 20-ы год нанес глыбокія раны беларускай нацыі, і каб лячыць гэтыя раны варта ставіць правільны дыягназ. Цяпер можна ўжо больш спакойна разабраццца ў пазіцыі ды матывах людзей з абодвух бакоў барыкадаў, як “невероятных” так і праўладавых. У кожным выпадку свая гісторыя, але і свая боль, свая пазіцыя.

На афіцыйным сайце БФСС выйшаў аўтарскі матэрыял ад блогера Васіля Додзіка пра беларускую баскетбалістку Алену Леўчанка.

Чытайце пра яе шлях, кар’еру, пратэсты і іншае па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/alena-leuchanka-zorka-susvetnaga-basketbolu-i-udzelnicza-pratestau/


🏟️ Віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак пракаментаваў допуск беларусаў да кваліфікацыі на Алімпійскія гульні ў нейтральным статусе:

🗣Пакуль, вядома, што канькабежны саюз больш за месяц таму пацвердзіў, што нас дапусцяць і знойдуць механізм, як нам адабрацца на Алімпійскія гульні. Але з лыжнай федэрацыяй усё вельмі цяжка. Але мы спрабуем нешта зрабіць, каб хаця б фрыстайлістаў дапусцілі.

🗣Мы б хацелі, каб Еўрапейскі алімпійскі камітэт дапусціў моладзь на Еўрапейскі юнацкі Алімпійскі фестываль. Тым больш, што зімовы фестываль будзе праходзіць у Грузіі. Краіна нескладаная для нас у адносінах да санкцый. Хацелася б вывесці туды нашу моладзь, каб яны адчулі гэты Алімпійскі дух. За апошнія некалькі гадоў яны ўдзельнічаюць толькі ў РФ.

🗣Вялікі дзякуй ім за гэтую магчымасць. Але там ужо ўсе адно аднаго ведаюць. Ім трэба нешта новенькае. Таму выдатна, што сёлета пачалі дапускаць на многія юнацкія спаборніцтвы.

🗣Хочацца верыць, што 2025-ы год прынясе яшчэ больш станоўчых момантаў і, нарэшце, зменіць гэтае няправільнае стаўленне да Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што Міжнародны саюз канькабежцаў дазволіў беларусам і расейцам удзельнічаць у кваліфікацыі на АГ у нейтральным статусе. Яны будуць павінны адпавядаць крытэрыям, якія ўвядзе МАК.


Які ўплыў можа аказаць на спорт вяртанне Трампа? ❓

Як паказвае рэпартаж BBC, палітыка і спорт пераплецены. І з непазбежным вяртаннем Дональда Трампа ў Белы дом гэтая сувязь гарантавана стане яшчэ мацнейшай.

На афіцыйным сайце БФСС мы апублікавалі пераклад выдатнага спартыўнага артыкула BBC, азнаёміцца з якім можна па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/yaki-uplyu-na-sport-mozha-akazacz-vyartanne-trampa/

У артыкуле:

🔸 Ці паўплываюць іміграцыйныя правілы на футбол?

🔸 Жаночы спорт і інклюзія

🔸 Якія праблемы з правамі чалавека?

🔸 Ці будзе амерыканскі спорт зноў палітызаваны?

Чытайце па спасылцы 👆


⛔️ Тры гады спартыўных санкцый: вынікі і высновы

Спартыўныя санкцыі аказаліся адным з самых балючых фактараў уздзеяння на беларускія ўлады. Гучыць парадаксальна, але гэта факт.

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін падзяліўся сваім меркаваннем наконт уплыву санкцый у спорце:

💬 Як выявілася, абмежаванні на выступ беларускіх спартоўцаў амаль праз тры гады пасля ўвядзення ператварыліся ў сапраўдную катастрофу. Калі пачытаць інтэрв’ю многіх беларускіх трэнераў і спартоўцаў, то становіцца зразумела, што пытанне нумар адзін зараз – гэта вяртанне на міжнародную арэну.

Прачытаць матэрыял цалкам можна па спасылцы ў раздзеле “Блогі” на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/blog/try-gady-spartyunyh-sankczyj-u-belarusi-vyniki-i-vysnovy/


🙌 Мікалай Казека – трэнер ад бога і чалавек, якога любяць беларусы

📢 Я ніколі дагэтуль не бачыў горных лыжаў. І як мне падавалася, што ніколі не навучуся на іх катацца. Фрыстайл – гэта рызыка на грані авантуры.

На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы аўтарскі матэрыял ад блогера Васіля Додзіка пра знакамітага трэнера Мікалая Іванавіча Казеку.

Казека не рабіў радыкальных заяў, не абражаў апанентаў, нікога не папракаў “за маўчанне”, захоўваў цвярозую галаву і прыстойнасць. Якія б выкрунтасы не рабіла ўлада, у Беларусі Казеку любяць і шануюць простыя людзі.


Чытайце матэрыял пра Мікалая Іванавіча па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/trener-ad-boga/


⚽️ Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў заключэнне аднагадовых кантрактаў з футбалістамі ў чэмпіянаце Беларусі:

🗣Тут, вядома, фінансавы момант грае вялікую ролю. Мы не можам прапанаваць дастаткова добрыя ўмовы. Кожны футбаліст марыць з'ехаць і палепшыць фінансавае становішча. Змяняюцца ліміты, змяняюцца ўмовы.

🗣Клуб доўга не можа працаваць, таму што не разумее, што будзе праз год: якія фінансавыя правілы памяняюць. Гэта не вельмі добра, таму што я лічу, што на маладых футбалістах клубы павінны зарабляць.

Крыніца: БФФ


З Новым 2025 годам! 🎉⚽🏀🏐

Няхай свет спорту натхняе нас у гэтым годзе: камандны дух, настойлівасць і радасць ад дасягнення мэтаў будуць нашымі спадарожнікамі.

Хай 2025 год стане годам перамог — як на спартыўных пляцоўках, так і па-за імі.

Зычым моцнага старту, смелых рашэнняў і светлых момантаў, якія запомняцца надоўга.

Няхай гэты год стане для нас усіх найлепшым сезонам!


⚡️Еўрапейскі алімпійскі камітэт дапусціў беларусаў да ўдзелу ў Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестывалях 2025 года

Адзначаецца, што фінальнае рашэнне застаецца за міжнароднымі федэрацыямі.

Зімовы турнір пройдзе з 9 па 16 лютага ў Бакурыяні (Грузія), летні - з 20 па 26 ліпеня ў Скоп'е (Паўночная Македонія). 

❗️Беларускія спартоўцы змогуць прыняць удзел у Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестывалях у нейтральным статусе пры ўмове станоўчага рашэння федэрацый па відах спорту.

✍️ У прэс-рэлізе ЕАК сцвярджаецца, што арганізацыя ўсведамляе важнасць устаранення бар'ераў для таго, каб спорт служыў аб'яднаўчай сілай, і не лічыць, што спартсменам трэба забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах выключна на падставе таго, які ў іх пашпарт.

У Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестывалях удзельнічаюць спартсмены ад 14 да 18 гадоў.


🎄🤾 Калядны выпуск беларускамоўнага падкаста пра гандбол ужо ў доступе!

“Сведкі левай рукі Гідсэля” — гэта падкаст на беларускай мове пра галоўныя падзеі ў еўрапейскім і сусветным гандболе ад экс-журналістаў Івана Сапегі і Ірыны Целяпнёвай.

🎙️ У новым выпуску аўтары паспрачаліся з Філіпам Йіхай, падтрымалі Сандэра Сагасэна, прызналі памылковасць уласных прагнозаў, прарэкламавалі новую гандбольную аўтабіяграфію і абмеркавалі шмат іншых пытанняў.

Слухайце на вашай любімай платформе па спасылцы:

🔗 https://gidselschurch.taplink.ws/

Показано 20 последних публикаций.