Репост из: Толькі пра мову

У розных мовах нават роднасныя словы могуць і азначаць рознае, і належаць да розных часьцін мовы. Беларускае канечне не заўсёды адпавядае расейскаму „конечно“. Беларускае Прыйдзі канечне! — па-расейску „Приди обязательно!“, беларускае канечне трэба — расейскае „очень надо“.