Толькі пра мову


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.


Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


Повязі між людзьмі немагчымыя бяз сувязі, і чалавецтва яе безупынна ўдасканальвае. Ці ўпэўнена скажам па-беларуску і пра традыцыйныя, і пра зусім новыя сродкі камунікацыі?
Увесь нескладаны ТЭСТ на замацаваньне ведаў тут https://smarturl.click/lWpm


Сёньня ААН адзначае Міжнародны дзень знакавых моваў, неабходных людзям з праблемамі слыху. Ёсьць беларускі дактыльны (г. зн. пальцавы) альфабэт. Дарэчы, важна ведаць: рас. объясняться жестамибел. размаўляць на мíгі.


Героі казак, перакладзеных на беларускую зь іншых моваў, маюць беларускія імёны. Працяг


Сёньня 120 гадоў з дня нараджэньня Натальлі Арсеньневай.


Якое слова вам прыходзіць у галаву першым: нацыянальныя…
Опрос
  •   сьцягі
  •   флагі
  •   харугвы
  •   прапары
  •   пратэсы
617 голосов


Са сьвятам!
Апытанка ў наступным допісе


Гэтыя два плады належаць да аднаго батанічнага сямейства і называюцца па-беларуску і па-расейску падобна, але іх нельга блытаць: беларускім дзяўчатам, каб адганяць непатрэбных жаніхоў, патрэбны менавіта беларускі гарбуз !


Верасень = школа: для каго ўспамін, а для каго і штодзённае жыцьцё. Ці ўсё ў школьным жыцьці мае беларускія назвы? Ці ёсьць беларускі вучнёўскі жаргон? Праходзім тэст, адзнака ў журнал! Увесь тэст тут: https://smarturl.click/K83L


Героі казак, перакладзеных на беларускую зь іншых моваў (ня толькі з расейскай!), маюць беларускія імёны.


Высокапастаўлены чыноўнік паабяцаў да канца году прыбраць надпісы тапаграфічных аб’ектаў лацінскай графікай: „Этот вопрос поднимали многие неравнодушные граждане, которые в латинизации белорусского языка увидели навязывание западных либеральных ценностей и культурных традиций“.

Таму зноў тлумачым, што такое беларуская лацінка, трансьлітарацыя на яе аснове, хто і чаму хоча яе выкараніць.


Зь пекла ды ў агонь — калі зь бяды трапляеш у новую нягоду. Напрыклад, выйшаў з турмы, а вакол усё адно застаецца няволя. #выразы_на_штодзень


Па-расейску „очаг“, па-беларуску… (магчымыя некалькі варыянтаў адказу)
Опрос
  •   ачаг
  •   агмень
  •   асяродак
  •   камінак
  •   вогнішча
  •   котлішча
660 голосов


Расейскае слова „очаг“ пазычана зь цюрскіх моваў. Першае значэньне — ‘месца для агню’, пераноснае — ‘месца, адкуль нешта пашыраецца’.

Хоць у ХХ стагодзьдзі русыцызм „ачаг“ зьявіўся ў беларускіх слоўніках, у беларускай мове яму спрадвеку адпавядаюць іншыя словы.

Варыянты адказаў у наступным допісе ↓


Па-беларуску наадварот! Аднолькавыя словы могуць азначаць зусім рознае нават у роднасных мовах. Беларускі мех — слова працавітае, гаспадарскае. „Бяры ўсе свае мяхі“ — ці правільна зразумее нас госьць з усходу? 😉


Чытаць кнігі Вінцэся Мудрова пра савецкія рэаліі варта на паперы і з алоўкам. Беларуская мова для яго не „інструмэнт творчасьці“, а творчая стыхія, Салярыс, які спараджае натхненьне. Мудроў — узорны носьбіт гарадзкой несавецкай беларускай мовы ХХ—ХХІ стагодзьдзяў і адначасова сутворца яе ўзору. Віншаваньні!


Сэзонны слоўнічак — для тых, хто дбаў пра свой лапік зямлі.


Наўздагон Дню беларускай вайсковай славы. Ужывайма беларускую лацінку, а не расейскі трансьліт.


З Днём беларускай вайсковай славы!
Пра перамогу над маскоўскім войскам каля Воршы 8 верасьня 1514 году — сьвяточны ТЭСТ https://smarturl.click/dylz


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
На заканчэньне грыбнога сэзону нагадаем, што беларусы ходзяць:
* у грыбы ці па грыбы — у лес;
* па грыбы — у краму або на рынак.

Але ні ў якім разе нельга хадзіць „за грыбамі“! 😀


Гэтая гістарычная фраза — пра трагедыю беларусаў, якім не давалі аднавіць дзяржаўнасьць і якія для ўсіх вакол былі чужымі. Гэта і папярэджаньне: ня верыць ні на каліва дыктатарскім рэжымам. https://smarturl.click/zGao

Показано 20 последних публикаций.