😎 У апошні дзень восені, калі цямнее рана і шпацыраваць халодна, запрашаем на віртуальны шпацыр-гульню па анлайн-картах Гародні. “Гарадзенская панарама” - гэта квіз, у якім вам спатрэбяцца веды пра наш горад, трошкі логікі і інтэрнэт.
🕺 У гульні зможа паўдзельнічаць кожны/ая гарадзенец/ка - дзе б вы ні былі!
🕹 Гульня складаецца з 15 узроўняў. Загадка на кожным узроўні звязана з якой-небудзь лакацыяй, да якой вам трэба прайсціся на панарамах “Яндэкс.Карты”. Панарамны від горада можна ўключыць у правым верхнім меню - націсніце на піктаграму з чалавечкам. На кожным узроўні вам трэба здагадацца, што мы маем на ўвазе, і знайсці адказ на самой панараме. Гэта можа быць надпіс на шыльдзе, лічба або нейкая выява. Спрабуйце розныя напісанні і варыянты. Калі чамусьці не можаце прайсці нейкі ўзровень або сістэма не пускае далей, хаця вы ўсё робіце правільна - пішыце @Urban_to_you, разбярэмся і дапаможам. Або наўпрост у каментарах 👇
📌 Рэгістравацца можна ўжо сёння, а гульня пачнецца 1 снежня ў 19.00.
🧠 Нашая гульня - выдатная магчымасць пашпацыраваць па сонечнай летняй Гародні (асабліва калі за вакном пачатак зімы), узгадаць гісторыю, даведацца новае і паварушыць мазгамі!
👍 Калі вам спадабаецца - дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах. І калі будзеце мець падказкі, як зрабіць лепей - таксама пішыце.

Каб далучыцца, вам трэба зарэгістравацца на платформе Encounter і далучыцца да гульні, націснуўшы кнопку “Вход в игру”. Зарэгістравацца на гульню можна да 13 снежня 2024 года - і праходзіць яе ў камфортным для вас тэмпе.