На 17 Верасня ў Новым Свеце адрэстаўравалі гістарычныя дзверы з багатай разьбой, іншая разьба знікла🪛 Дзверы з сасны. Фарбы было 5 слаёў. Яе знялі цалкам, не здымаючы дзверы. Пакрыццё награвалі фенам і прыбіралі ўручную шпатэлем. Пасля шпатлёўкай закрылі ўсе хібы, страчаныя цалкам элементы выпілілі і дадалі, замянілі шкло, прыбралі замок і савецкую ручку. Праўда, шыльдачка "Для писем и газет" таксама знікла 🥺, а дзірку ад паштовай скрыні закрылі на просьбу замоўцы.
❗️Праца няскончана! Звонку дзверы
пафарбуюць у карычневы, але пакуль халодна, пакінулі іх з грунтоўкай. Пакуль працавалі толькі з аднымі з парных дзвераў у доме. У камертарах да відэа заўважылі, што такую карпатлівую працу лепш рабіць у цэху 🤷
🏠 Дом на
17 верасня, 17 -
1910 г. пабудовы, з брандмаўэрам.
Капрамонт там
ішоў з 2023 г. Тады яго планавалі скончыць да 30 траўня. Праектыроўшчыкам было архітэктурна-канструктарскае бюро
“Конарх”. З фасада здымалі ашалёўку разам з драўляным падзорам, перакрывалі дах. Дом не мае ахоўнага статусу, а толькі ўваходзіць у зону рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання гістарычнага цэнтра Гродна.
😢Пасля рамонту
падзор складанай прапілоўкі з-пад страхі знік.
Фрызавы дэкаратыўны пояс з накладной вертыкальнай шалёўкай па перыметры фасада вярнулі, але
ў спрошчаным выглядзе - драўляныя карункі таксама зніклі...
📸 1 - як было раней, 2 - рамонт у 2023, 3 - цяперашні стан (канал "Спадчына"). Відэа, як працавалі з дзвярыма
Retroio