«За апошнія шэсць месяцаў мы шмат чаго дамагліся разам», – Святлана Ціханоўская»
Беларуская лідарка працягвае працоўны візіт у Брусель, дзе далучылася да чацвёртага пасяджэння Кансультатыўнай групы «Беларусь-Еўрасаюз». У вітальнай прамове Ціханоўская падвяла вынікі супрацоўніцтва апошніх месяцаў, а таксама адзначыла: усё, што мы робім – мы робім для беларусаў, для тых, хто на нас спадзяецца. Трэба апраўдаць іх чаканні.

«За апошнія шэсць месяцаў мы шмат чаго дамагліся разам.
Мы пачалі працу над чарговым этапам ацэнкі патрэбаў (Needs Assessment), каб лепш падтрымліваць нашых адважных журналістаў, праваабаронцаў, некамерцыйныя арганізацыі, моладзь, культурніцкія арганізацыі і ініцыятывы.
Мы ўмацавалі стратэгічныя камунікацыі з беларусамі, і я радая, што ў нашых СМІ з'яўляецца ўсё больш згадак пра Еўрасаюз.
Мы праводзілі кампаніі па вызваленні палітычных зняволеных, і гэтыя высілкі прынеслі вынікі – мы ўбачылі першыя вызваленні.
Мы дамагаліся знішчэння шчылінаў у санкцыях, каб рэжым працягваў несці адказнасць за злачынствы.
Разам мы арганізавалі мноства імпрэзаў з удзелам дыпламатаў Еўрасаюза па ўсім свеце. ЕС таксама рашуча падтрымаў нашыя ініцыятывы на Генеральнай Асамблеі ААН, у Радзе па правах чалавека, АБСЕ і Еўрапейскай Палітычнай Супольнасці.
Беларусь застаецца на міжнародным парадку дня, і я ўпэўненая, што пад новым кіраўніцтвам ЕС нашае супрацоўніцтва не толькі працягнецца, але і стане яшчэ мацнейшым і ўплывовым».