Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай
Падчас візіта ў Канаду Святлана Ціханоўская сустрэлася з Івонкай Сурвілай – знакавай фігурай для беларускай палітыкі. Спадарыня Івонка – не толькі старшыня Рады БНР. Дзякуючы працы фонда, які яна ачольвала, на аварыю на Чарнобыльскай АЭС звярнула ўвагу сусветная супольнасць, пасля чаго на ліквідацыю наступстваў катастрофы былі скіраваныя вялікія сродкі. Менавіта спадарыня Івонка займалася арганізацыяй лячэння і рэабілітацыі беларускіх дзяцей за мяжой.
Падчас цёплай сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, а таксама – актуальныя пытанні беларускай дыяспары. Акрамя гэтага, ішла размова пра сумесную працу Рады БНР і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.
«Я ўдзячная спадарыні Івонцы за працу, якая заўсёды была накіравана на абарону інтарэсаў беларусаў, ахову нашай ідэнтычнасці. Менавіта таму я ўзнагародзіла спадарыню Івонку Крыжам Адраджэння Беларусі – першай такой узнагародай, распрацаванай Геральдычнай радай», – адзначыла Ціханоўская.