СКАРОТЫ: ЛЯ, ШЧЭ, МО, ТРЭ.
Колас пярэчыў супроць ужывання ля. «Сапсаванае слова каля»,— казаў ён. Але народная мова нічога не чыніла дарма, ёй хацелася быць мілагучнай, і яна стала такой, робячы ўсё, што было для гэтага патрэбна.
Ля, шчэ, мо, трэ — з’явіліся акурат у выніку памкнення мовы да мілагучнасці і пры збегу зычных і галосных. Народ апускаў тое, што шкодзіла вымаўленню. Вось як гэта адбывалася: а я (я)шчэ не снедаў: мо(жа) жаўна застукала; рака (ка)ля плота; трэ(ба) бабе пералаз.
Мова наша стала незраўнана прыгажэйшая, багацейшая і больш гнуткая. Але яна — фармуецца і развіваецца, і таму павінна ўбіраць у сябе рочадзі і ручаінкі з дыялектаў. Тады разрасцецца яшчэ буйней. Давайце пасабляць! І не забывацца пры ўстанаўленні моўных нормаў пра мілагучнасць. Найчасцей яна вырашае, якому слову жыць, якому адыходзіць.
Максім Лужанін “Роднае слова. Магчымасці мовы”. 1960-1962
📷 Pan Litoŭski — СКАРОТЫ: ЛЯ, ШЧЭ, МО, ТРЭ
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё