На першым этапе фармаваньня нацыянальнага руху
🥳17 ліпеня 1796 — Ян Чачот (в. Малюшычы, Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці), паэт-рамантык, філямат, філярэт, фальклярыст, этнограф і драматург, сябра Адама Міцкевіча; адзін з найбуйнейшых дзеячоў беларуска-польскага фальклёрна-літаратурнага сумежжа XIX стагодзьдзя.
▶️Глядзіце «Карані і вытокі» — Ян Чачот, Адам Міцкевіч, беларуская паэтэса Канстанцыя Буйло
Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале
У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» 1846 году ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу
У сваёй баляднай творчасьці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданьняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераваньняў і звычаяў
📚 Знаёмціся — Творчасьць Яна Чачота
Яго руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру і спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі, паводле польскіх і беларускіх дасьледнікаў, зьяўляецца досьвіткам беларускага нацыянальнага адраджэньня
😜 Гісторыя пад знакам Пагоні — Ян Чачот
#мова @supermova #гонар