БЕЛАРУСІЗМЫ Ў ЛЕТУВІСКАЙ МОВЕ
У летувіскую мову патрапіла каля 1000 беларускіх слоў. Пачатковае беларускае г (=лац. h) у (летувіскай) жамойцкай мове адпадае або замяняецца гукам g. Перанятыя словы зь беларускай: anykas (anūkas) — унук, baravikas (baravykas) — баравік, blinas (blynas) — блін, botgas (botagas) — батог, cesnykas (česnakas) — часнок, часнык, duda (skudutis) — дуда, grybas (grybas) — грыб, gutaryti (kalbėti) — гутарыці, kisilius (kisielius) — кісель, krupos (kruopos) — крупы, miestas (miestas) — места (горад), norgas (noragas) — нарог, sliva (slyvа) — сьліва, visnia (vyšnia) — вішня, telyjа (veršelis) — цялё, цяля.
Некаторыя лацінскія й нямецкія словы патрапілі ў летувіскую празь беларускую. Напрыклад: kvarmas (forma) — хворма (форма), kvartugas (prijuostė) — хвартух (фартух). Беларуская мова як пасярэднік выступала таксама пры пазычаньні шэрагу палянізмаў у гэтую мову, напрыклад, branyti (ginti) ‘бараніць’ < польск. bronić.
Беларускі ўплыў пашырыўся й на фанэтыку летувіскай мовы. Нярэдка сустракаецца дзеканьне, дзе д, т перад е, і замененыя беларускім спосабам гукамі дзь, ць: Dzievas (Бог) замест Dėvas, žalcis (зьмяя) замест žaltis, kaść (рыць) замест kasti (падобная зьява збольшага ўласьцівая аднаму з дыялектаў жамойцкае мовы, які мяжуе з арэалам беларускае мовы — дзукійскаму).
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё