Любіце сідр?
🍺 Гэты напой, які стаў модным у шляхецкіх дварах у XIX стагодзьдзі, упершыню атрымаўся сам сабою, , калі на мех зь перасьпелымі яблыкамі сеў Карл Вялікі. Так, гаворка пра сідр – лёгкі, асьвяжаючы, прахалодны, шыпучы ☺️ Ангельскі сідр рабілі зь вінных яблык, што добра забрадзілі. Іх клалі ў ваўняныя мяшкі з тонкай тканіны і адціскалі сок пад прэсам.
🍏 Некалькі месяцаў напой трымалі ў бочках, а потым разьлівалі па пляшках. Каб сідр атрымаўся шыпучым і ня страціў вуглякіслы газ, яго стараліся своечасова і правільна закаркаваць. Сідр зь вінных яблыкаў захоўваўся такім чынам на працягу некалькіх гадоў. У канцы лета рабілі сідр з груш.
А які найбольш даспадобы?
#мова @supermova #напоі