Каб толькі не было вайны.
🎊 25 чэрвеня 1905 — нарадзіўся Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. Народны паэт Беларусі.
© Зь пеклам неяк ня надта атрымалася, а рай у Броўкі выйшаў харошы. Quadratisch, praktisch, gut. Прасторны, з санвузлом. Тут пахне... правільна, чабор, і кожны голас замірае ў шчасьлівым вакуўме. Навокал расьце сапраўдны бор з дарожных указальнікаў, і на кожным намаляваная залатая стрэлка, а пад ёй выведзена вязьзю: «Масква». Тут, фактычна, толькі адзін напрамак сьвету, усходні. І дарога тут адна: а ты па ёй «ідзі, а ты ідзі...»
© Улюбёнае слова ў гэтай сонечнай Броўкавай краіне: «родны». Тут усе ўсім родныя і кожны кожнаму крэўны — камуністычны праміскуітэт. У паэзіі Петруся Броўкі «роднае» сапраўды ўсё: партыя, Масква, Расія, Сталін і нават труп Леніна ў Маўзалеі. Ды што там труп — ЦК, то бок цэнтральны камітэт камуністычнай партыі яму таксама «родны», ні больш, ні менш.
© Напэўна, ніхто зь беларускіх паэтаў не прычыніўся настолькі да дэвальвацыі слова, як Броўка. Але просты і ясны беларускі прыметнік «родны» Броўка ня проста дэвальваваў — ён яго скампрамэтаваў на сто гадоў наперад.
❗️ Сярод усёй даступнай звычайнаму чытачу ягонай даволі багатай спадчыны ёсьць твор, які, уласна кажучы, адзін і робіць Броўку годным званьня паэта. Гаворка пра паэму «Голас сэрца». Маці Броўкі загінула ў Асьвенціме, пасьля вайны сын прыехаў у гэтае месца. І тут ляўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені піша нарэшце нешта сапраўднае. Нават некаторыя не датычныя наўпрост да Броўкавай трагедыі радкі паэмы сьведчаць: талент Броўка меў, і неблагі.
«Нават наручнікі моўчкі ляжалі,
Быццам па целе людзкім сумавалі...»
© Гэта — паэзія, тут не паспрачаешся. Відаць, таму, што «Голас сэрца» зьвяртаецца да сапраўды роднага чалавека, а не да майстроў інцухту з цэка. Але як брудна гучаць пасьля гэтага ранейшыя і пазьнейшыя рытуальныя Броўкавы прызнаньні:
«Мы славім цябе, як любімую маці!...» (гэта пра Маскву).
«Болей сьвятога ў сьвеце ня ведаю я!...» (гэта пра партыю).
«Скажам: ты наш родны, блізкі!..» (гэта пра Сталіна).
© Пятрусь Броўка так і не разьвіўся ў паэта, захраснуўшы паміж магілаў: Ясеніна і Маякоўскага, Леніна і Сталіна, партыі і праваслаўя, прыхлопнуты зьвеху плітой з профілем беднага Дзям’яна. Ён, відавочна, рэдка дазваляў сабе «загаварыць сэрцам», больш спадзеючыся на іншыя літаратурныя органы.
🇩🇪 Гамбурскі рахунак А.Бахарэвіча - Квадратны рай
Хіба на вечар той можна забыцца?
...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, Пахне чабор...
🎤 Спявайце з Лявонам Вольскім - Пахне чабор
Я чую кліч: - Цярпець не будзем
Мы ні разбою, ні маны!
Ад нас саміх залежыць, людзі,
Каб болей не было вайны!
▶️ Глядзіце Konan Ŭ! — Каб толькі не было вайны
#мова @supermova #белліт