Найлепшае месца для пераправы.
🐎24 чэрвеня 1812 Напалеон пераходзіць Нёман.
На досьвітку 24 чэрвеня 1812 году малады слуга Напалеона І Банапарта, сагнуўшыся ў тры пагібелі, працуе падстаўкай для вялікай падзорнай трубы імпэратара. Хлопец не хавае свайго гонару, што менавіта ягоная сьпіна абраная ў гэты дзень непераможным палкаводцам, які, стоячы на беразе Нёмана, моўчкі разглядвае сваё Вялікае войска. Сьпіна слугі раз-пораз падрыгвае, і Напалеону ў гэтыя імгненьні здаецца, што зямля сыходзіць з-пад ног.
«Не трасіся», — загадвае ён нарэшце змрочна, і хлопец замірае. Чуваць толькі, як цячэ вада, як стракочуць па-беларуску конікі, як шапоча па-літоўску чарот і як іржуць на ўсіх мовах Эўропы неспакойныя коні. Тысячы, дзясяткі тысячаў коней.
⚔️ Некалькі хвілін таму Напалеон аддаў каманду аб пераправе на той, «расейскі» бераг. Вялікае ўварваньне пачалося. Галоўныя сілы Напалеона разгортваюцца двума вялізнымі эшалёнамі. Чатырыста сорак тысяч салдатаў пад камандаваньнем брата імпэратара Жэрома, Эжэна Багарнэ і самога Напалеона рушаць наперад. У тыле застаюцца яшчэ сто семдзесят тысяч жаўнераў. У Вялікім войску шмат нацыянальных карпусоў з краін, падуладных Банапарту або залежных ад яго, а таксама польскі корпус маршала Панятоўскага. Плян Напалеона просты, высакародны і дагэтуль актуальны: Расеяў мусіць быць шмат. Чым болей, тым лепей.
Напалеону патрэбныя васалы, Маскву ён думае ўзяць у 1813-м, Пецярбург — у 1814-м. Мясцовым прыхільнікам імпэратара патрэбная воля. Гісторыя праплывае міма, як рака. А рака дае толькі адзін шанец. Расейскі клясык Леў Талстой, які пазьней змарнуе столькі часу і паперы на тое, каб зладзіць сэанс сьпірытычнай сувязі з імпэратарам, апісвае пераправу як нейкую амаль экстатычную дзею, скокі пры вогнішчы з салодкім пахам бессэнсоўнай сьмерці: польскія ўланы, апантаныя любоўю да імпэратара і прагай помсты, тонуць дзясяткамі ў цёплай нёманскай вадзе, а Банапарт асыпае тапельцаў ордэнамі Ганаровага легіёну.
Хто ведае, можа, так, яно і было. Безьлімітны сьпірытычны сэанс дае досыць прасторы для ўяўленьня. Але гэта калі глядзець зь іншага берага — зь Пецярбургу. На нёманскіх берагах нікому не прыйшло б у галаву назваць пераправу празь Нёман нейкай там «Айчыннай вайной». Добра вядома, што Расейская Айчына для расейцаў — панятак умоўны і знаходзіцца гэтая загадкавая тэрыторыя почасту там, дзе ніякімі расейцамі ніколі ня пахла.
Цар Аляксандар увечары 24 чэрвеня танцуе на балі ў генэрала Бэнігсэна, у Вільні. У самы разгар скокаў у залі зьяўляецца нейкі афіцэр і таропка крочыць проста да цара, уручае тэрміновую дэпэшу. Цар чытае, і ён, здаецца, усьцешаны і расхваляваны. Румянец на шчоках робіцца яшчэ мацнейшы. «Ну-с, паваюем», — кажа ён разгублена, з дурнаватай усьмешкай. Даставайце маіх салдацікаў.
Бо чужых войнаў не бывае ж, скажы, дзядзя?
🗓 Каляндар Бахарэвіча - Найлепшае месца для пераправы
6–29 лістапада 1812 года на берагах беларускае ракі Бярэзіны каля вёскі Студзёнкі адбылася бітва паміж арміяй Напалеона і расейскімі войскамі. Які адбітак у швейцарскім нацыянальным міфе яна пакінула? Якую швейцарскую песню называюць у яе гонар? А таксама чаму швейцарцы замест зброі пасля Бярэзіны ўзяліся за банкі?
▶️Глядзіце Вусы Скарыны — Як беларуская рака Бярэзіна са швейцарцаў банкіраў зрабіла
#мова @supermova #каляндар