Гісторыя Беларусі павінна пісацца з пункту гледжаньня беларуса.
🥳 Сёньня віншуем зь Днём народзінаў беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафэсара Валянціна Голубева.
👨🎓 У 1981 годзе ён скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, прайшоў навуковыя стажыроўкі ў Жэнэўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Уроцлаўскім, Ягелонскім, Пазнанскім унівэрсытэтах, Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце.
У 2006 годзе Валянцін Голубеў першым атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі, што дазваляе цягам амаль году за кошт фундатараў займацца навуковаю працаю й выкладаць у 5 польскіх унівэрсытэтах. Спадар Голубеў мае вялікі досьвед выкладаньня гістарычных дысцыплінаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.
Па запрашэньні Зянона Пазьняка Валянцін Голубеў уступіў у Беларускі Народны Фронт і балатаваўся ад БНФ у дэпутаты на паўднёвым захадзе Менску. З 1990 па студзень 1996 году — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, каардынатар Апазыцыі БНФ.
☝️ Ён упэўнены – гісторыя Беларусі павінна пісацца з пункту гледжаньня беларуса. А на пытаньне што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску, ён упэўнена адказаў:
- Зьнікнуць. Але такога ня будзе.
📝 Чытайце артыкул — Валянцін Голубеў пра незалежнасьць
#мова @supermova #гісторыя #гісторыябеларусі