Чыноўнікі праз свае медыя "абвяргаюць" інфармацыю з нашага канала, што работы вядуцца незаконна, бо для суседніх гісторыка-культурных каштоўнасцей не распрацаваны зоны аховы.
І гэтым толькі распісваюцца ў сваёй прафесійнай непрыдатнасці. Пастанова Мінкультуры за 2013 года гэта праект зон аховы для адной(!) гісторыка-культурнай каштоўнасці - гістарычнага цэнтра Мінска, які носіць шыфр 711Е000001. Там прама ў агульных палажэннях пра гэта напісана.
Сапраўды, зоны аховы гістарычнага цэнтра ахопліваюць тэрыторыю вуліцы Нямігі, дзе знішчаецца міжваенка. І там няма рэгламентаў, якія б гэта забаранялі.
Вось толькі будынкі, якія знаходзяцца побач з будоўляй, не ўваходзяць у склад гістарычнага цэнтра. Дом па вул.Мяснікова, 3а асобна ўнесены ў Дзяржаўны спіс пад шыфрам 713Г000144, а дамы 11а, 11б, 11в, 11г - пад шыфрам 713Г000143. І для іх няма распрацаваных ахоўных зон.
Складана? Патлумачу на пальцах: прапісана, што знос міжваенкі не наносіць шкоды гістарычнаму цэнтру Мінска, але дамам, якія ў гэты цэнтр не ўваходзяць і знаходзяцца непасрэдна каля яго - могуць! Ментавіта таму ў Кодэксе аб культуры і прапісана поўная забарона нават на праектаванне.
Праекты зон аховы могуць быць агульным для некалькіх каштоўнасцей, размешчаных на адной тэрыторыі, але гэта прапісваецца ў самім дакуменце, чаго няма ў Пастанове Мінкультуры за 2013 года, хоць ім спрабуюць апраўдвацца чыноўнікі.
Спатрэбілася б менш абвяргаць, калі б чыноўнікі навучыліся чытаць тое, што напісана ў законе, а не выдумлялі з галавы.
Яны яшчэ і пра ручную разборку з гонарам напісалі. Вы яе бачылі? Ці праца экскаватара гэта цяпер "ручная"?
#Мінск #знішчэнне #савецкаяспадчына
Опровергаем дезинформацию, заглянув в постановление Министерства культуры от 21 января 2013 г. № 6. Этим документом утвержден проект «Исторический центр г. Минска», согласно которому здание по ул. Мясникова, 5, находится в зоне регулирования застройки. А это значит, что строительство разрешено при условии сохранения исторического силуэта историко-культурной ценности.