У ліпені 1812 года француска-саксонскі генерал Кленгель быў разбіты генералам Тармасавым ў бітве пад Кобрынам. Гэта была першая значная перамога расейцаў, у той жа час на поўначы яны адступалі з Літвы і Беларусі. Пасля разгрому Кленгеля, францускі генерал Рэйнье адступіў да Слоніма, дзе базаваўся аўстрыйскі корпус Шварцэнберга, які ўжо рыхтаваўся наступаць на Багарціёна ў след за французамі. Злучыўшыся, Рэйнье і Шварцэнберг рушылі ў Пружаны, адкуль да Гарадзечна (п-з ад Пружанаў) адступіў расейскі авангард генерала Ламберта, туды ж з Антопаля падышла Трэцяя армія Тармасава.
Напярэдадні бітвы.
30 ліпеня аўстрыйцы размясціліся ля Гарадзечны, Саксонцы – заходней, у Паддубне. Насупраць іх, на лясным балоцістым ручаі, размясціліся расейцы. Маскавіты лічылі сваю пазіцыю непрыступнай: доступ толькі па вузкім гацям сярод балот, злева – балоцісты лес, які памылкова палічылі за непраходны. Сілы бакоў складалі 40000 аўстрыйцаў і саксонцаў супраць 18000 расейцаў (13000 чалавек напярэдадні былі адпраўленыя Тармасавым да Пінску і Хомску, яны не паспелі вярнуцца)[1].
Бой. Балота немцам не перашкода.
31 ліпеня Рэйнье выйшаў з лесу і пастроіў свае войска насупраць левага крыла расейцаў. Закіпеў бой, саксонцы імкнуліся заняць Кобрынскі гасцінец – адзіная артэрыя снабжэння расейцаў з Валыні. Тармасаў накіраваў усё войска на дапамогу леваму флангу, таму вечарам Шварцэнберг спрабаваў абысці пазіцыі праваруч. Саксонцы прабраліся цераз балота і спрабавалі атакаваць з гацяў, аднак былі адбіты.
Бітва трывала з 9-ці гадзін раніцы да 10-ці вечара, аднак з-за лічбавай перавагі аўстрыйцаў і саксонцаў, Тармасаў вырашыў адступіць у ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня на Кобрын, Тэўлі, затым на Валынь. Тармасаў адзначаў, што адступленню спрыялі і атрады шляхты, якая з віламі і косамі сыходзіла ў лясы і нападала на малыя партыі і кур’ераў.
Расейцы страцілі 1300 чалавек забітымі, саксонцы – 953, страты аўстрыйцаў невядомыя[1].
1. – лічбы прыводзяцца гістарычным нарысам 1912 года “Гродненская губерния в 1812 году», аўтарства Е.Ф.Арлоўскага.