У кожнага свае рытуалы. Хтосьці кожны новы год ходзіць з сябрамі ў лазню, а Лукашэнка з году ў год запрашае Папу Рымскага ў Беларусь.
“Спадзяюся на нашу з вамі асабістую сустрэчу, якая, без сумневу, надасць імпульс усебаковаму ўмацаванню беларуска-ватыканскіх сувязяў. Будзем вельмі рады бачыць вас на беларускай зямлі, дзе вас шчыра любяць і шануюць”, - заявіў ён на гэты раз.
Вядома, цяпер у яго паболела козыраў для візіту. Тут і двое ксяндзоў, затрыманыя ў крымінальных справах, і дэ-факта канфіскаваны Чырвоны касцёл, якіх можна было б абмяняць на фотачкі з Папам. Але наўрадці пантыфік нават цяпер захоча ехаць да нашага няўлоўнага Джо. Дый у Маскве, патрыярх якой днямі хваліўся перамогай над замежнымі місіянерамі, наўрадці будзе задаволены такім прыездам на сваю “кананічную тэрыторыю”.