Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Религия


Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Религия
Статистика
Фильтр публикаций


Паразмаўлялі з ChatGPT адносна сімволікі беларусаў. Ён хоць і штучны, але ўсё ж інтэлект


Репост из: Katolik.life
Можа знікнуць у любы момант. Магіла знакамітага беларуса ў Рыме – пад пагрозай

Беларуская супольнасць спрабуе ўратаваць парэшткі ксяндза Пятра Татарыновіча.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Магіла заснавальніка Беларускай службы Ватыканскага радыё, ксяндза Пятра Татарыновіча, якога называлі апосталам рэлігійнага адраджэння Беларусі, знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. У лістападзе – месяцы, які прысвечаны малітве за памерлых і клопату аб іх магілах, мы вырашылі ўзняць гэта пытанне з мэтай зрабіць усё магчымае для годнага захавання парэштак вядомага святара.

Ксяндза Пятра пахавалі ў Рыме ў 1978 годзе. Знаходзіцца ягоная магіла там і цяпер, аднак не ў ранейшым месцы, а ля крэматорыя – на тэрыторыі часовых пахаванняў, адкуль таксама можа неўзабаве знікнуць.

Распавядаем, што вядома пра сітуацыю, і як пытанне спрабуюць вырашыць энтузіясты. Чытайце на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >


Вельмі часта можна сустрэць меркаванне, што выпадкі сексуальнага гвалту ў Касцёле з боку святароў з’яўляюцца вынікам цэлібату ў лацінскім абрадзе. Аднак досвед, у тым ліку іншых канфесіяў, паказвае, што гэта прынамсі не галоўная прычына, калі і ўвогуле прычына такога гвалту.

І вось 11 лістапада сталася вядома, што кіраўнік Царквы Англіі, арцыбіскуп Кентэрберыйскі Джастын Ўэлбі сышоў у адстаўку пасля абвінавачванняў у бяздзеянні ў справе сексуалізаванага гвалту над дзецьмі з боку звязанага з англіканскім касцёлам юрыста. Юрыст натуральна, як і ў цэлым англіканскія святары, не меў ніякага абавязку цэлібату, але сексуальны гвалт над дзецьмі ўчыняў. Пра ранейшыя выпадкі гэтага сярод англіканаў Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Канады і Новай Зеландыі можна прачытаць, напрыклад, тут.

Таксама масавыя выпадкі сексуальнага гвалту над дзецьмі расследаваліся сярод Сведак Еговы, баптыстаў, мармонаў, юдэяў і іншых. Не пазбавілася гэтага і Расейская праваслаўная царква.

Ну й вядома, не толькі рэлігійныя арганізацыі сутыкаюцца з педафіліяй. Вельмі шмат выпадкаў педафілаў вядома са школаў, медычных і спартовых установаў, дзіцячых дамоў і сем’яў. І нідзе там не было прымусовага цэлібату.

Абвінавачванні цэлібату ў сексуальным гвалце - гэта спроба знайсці лёгкае развязанне складанай праблемы. А развязваць яе трэба перадусім праз прафілактыку выяўлення ненармальных схільнасцяў у людзей, якія хочуць працаваць з дзецьмі ў межах любой установы ці інстытуту, і праз пакаранне - ад інстытуцыйнага да крымінальнага - тых, хто пакрывае факты сексуальнага гвалту. Не кажучы ўжо пра пакаранне, і вельмі сур'ёзнае, саміх педафілаў.


Беларускі рэжым працягвае збіраць з усяго свету сацыяльна блізкіх - махляроў, махінатараў, забойцаў і іншых самелье. З часоў генерала Усхопчыка ў краіну ўцякаюць усялякія Бакіевы, беркутаўцы, Чэчкі і Шмыты. Але псеўдаксяндза, здаецца, пакуль не было.

І вось новая зорка беларускай прапаганды - італьянец Давідэ Карбанара, які чамусьці ўцёк з Польшчы не ў родную Італію, а ў Беларусь і расказвае цяпер, якая ў Польшчы дыктатура. Хоць сам мае справы за ўхіленне ад падаткаў і махлярства.

Як даведаўся “Белсат”, да жніўня 2020 года італьянец служыў у Евангельска-метадысцкай царкве ў Лодзі, адтуль ён падаўся ў Евангельскую метадысцкую царкву ў Кракаве, але і там доўга не пратрымаўся. У кастрычніку 2021 года Карбанара абвінавацілі ў «злоўжыванні даверам царквы і прыватных асобаў», а таму «ён не мае права выкарыстоўваць тытул пастара і не можа аніякім чынам рэпрэзентаваць царкву».

Суперінтэндант Евангельска-метадысцкай царквы ў Польшчы Анджэй Маліцкі ў каментары польскай рэдакцыі «Белсату» адзначыў, што Карбанара ніколі не быў пастарам, а толькі быў на выпрабавальным тэрміне. Нягледзячы на гэта, той насіў каларатку, каб яна дапамагала «развязваць розныя пытанні».

Пастар царквы ў Кракаве Пётр Гансёроўскі ў каментары «Белсату» назваў Карабанару махляром і адзначыў, што той ашукаў людзей на некалькі мільёнаў злотых:

«Ён наносіў шкоду і падманваў людзей, карыстаючыся, у тым ліку, сваім духоўным статусам. Хаця ён толькі рыхтаваўся да пасвячэння, ён ахвотна карыстаўся духоўным адзеннем, хлусіў і падманваў, карыстаючыся верай і даверам многіх людзей».


Учора сталася вядома пра ліквідацыю каталіцкай Пінскай духоўнай семінарыі. Прычыны гэтага называюцца дзве. З аднаго боку - рэпрэсіі ўладаў у выглядзе прымусовай перарэгістрацыі рэлігійных арганізацыяў. З другога - недахоп святарскіх пакліканняў у Беларусі. Пракаментаваць гэта можна толькі адным чынам: ані рэпрэсіі ў агляднай перспектыве не спыняцца, ані святарскіх пакліканняў больш не стане. Так што, паляпшэння сітуацыі чакаць няварта, а вось пагаршэння - так.


Занадта смелымі мы былі два гады таму адносна маргінальнасці Трампа. Падобна, што ён сам яшчэ каго хочаш маргіналізуе


Вы можаце сабе ўявіць, каб апосталы сабралі дзяцей і павялі іх на экскурсію ў казармы рымскіх легіянераў? Паказвалі ім, чым можна ўкрыжоўваць хрысціянаў і лавіць іх, каб кінуць на арэну цырку? Не можаце? А вось святар Пінскай праваслаўнай епархіі, які прывёў дзяцей у катавальню беларускай міліцыі, відаць, можа. Прынамсі ніякіх супярэчнасцяў у сваіх паводзінах ён не бачыць.


Расейскі патрыярх Кірыл заявіў, што “Церковь никогда смертной казни не осуждала, если смертная казнь осуществлялась по закону”. Паводле яго, “если есть человек опаснейший для общества и если его невозможно никак изолировать, его нужно убрать”.

Магчыма, Расейская праваслаўная царква ніколі і не асуджала смяротнае пакаранне, але нават Беларуская ПЦ гэта рабіла. Напрыклад, яшчэ мітрапаліт Філарэт у 1996 годзе адзначаў, што “Мы, хрысціяне, не можам апраўдваць смяротнае пакаранне, бо гэта грэх забойства ... Жыццё любога чалавека належыць яго Творцы, Богу. Не мы, грэшныя людзі, даравалі быццё чалавеку, - не нам і пазбаўляць чалавека існавання”. Гэтую ж пазіцыю БПЦ паўтарала ў 2013 годзе.

А Каталіцкі Касцёл наўпрост абвяшчае ў Кампендыі сацыяльнага вучэння (п. 405):

“Знакам надзеі з’яўляецца для Касцёла «ўсё больш шырокі пратэст грамадскай думкі ў адносінах да кары смерці, нават калі яна прымяняецца толькі як прылада “законнай абароны” грамадства. Гэты пратэст вынікае з пераканання, што сучаснае грамадства ў стане эфектыўна змагацца са злачыннасцю метадамі, якія абяшкоджваюць злачынцу, не пазбаўляючы яго апошняга шансу перамяніць сваё жыццё». Хаця традыцыйнае вучэнне Касцёла не выключае (пры ўмове, што поўнасцю ўстаноўлена асоба і адказнасць злачынцы) смяротнае пакаранне, «калі гэта адзіны магчымы спосаб сапраўднай абароны чалавечага жыцця ад несправядлівага агрэсара», усё роўна лепш імкнуцца да некрывавых метадаў стрымання і пакарання злачынцаў, паколькі яны «найбольш адпавядаюць канкрэтным умовам агульнага дабра і годнасці чалавечай асобы». Рост колькасці краін, якія прымаюць меры, каб адмяніць смяротнае пакаранне або спыніць яго выкарыстанне, з’яўляецца таксама доказам таго, што выпадкі, у якіх існуе абсалютная неабходнасць смерці злачынцы, сёння вельмі рэдкія і, магчыма, ужо зусім не сустракаюцца. Усё большае непрыняцце грамадскай думкай смяротнага пакарання і розныя меры, якія выкарыстоўваюцца для яго адмены ці спынення, з’яўляюцца выразнымі праявамі павышэння маральнай чуйнасці”.

У патрыярха Кірыла, як бачым, маральная чуйнасць не падвышаецца.


Дзяды. Згадайце сваіх памерлых, наведайце магілы, памаліцеся, запаліце знічы, бо сямейная гісторыя - гэта мільёны частак гісторыі нацыянальнай. Слабое веданне яе перашкаджае нам разумець саміх сябе, разумець тое, што мы хочам ад будучыні. Кожная сямейная гісторыя ў Беларусі - гэта гісторыя змагання, выжывання ў гады тэрору, калектывізацыі, войнаў, прыгону ды паўстанняў.

Калі ў вас ёсць магчымасць і вы ведаеце такія мясціны побач, наведайце магілы вядомых нашых суайчыннікаў, напрыклад тых, хто змагаўся за вольнасць і свабоду, хто спрыяў развіццю культуры і навукі, нёс Божае слова, стаў ахвярай ворагаў. Наведайце, каб паказаць, што мы не забыліся. Наведайце, каб паказаць, што працягваем іхную справу.

Калі вы не ў Беларусі і не можаце наведаць магілы сваіх блізкіх і продкаў, а паблізу няма магілаў тых, хто жыў для Беларусі і беларусаў, наведайце любыя іншыя магілы. Перадусім, закінутыя, каб праз клопат да іх выказаць сваю павагу і да іншых.

Памятайце і не забывайце.


Беларусь працягвае крочыць па Расеі. У РФ зарэгістраваны законапраект, які забараняе праводзіць набажэнствы ў жылых дамах і жылых памяшканнях. У Беларусі гэта забаронена ўжо больш за 20 гадоў.

Агулам дзіўна, як ва ўмовах нават вайны ў жыхароў Расеі яшчэ ёсць больш свабодаў, чым у “мірнай і квітнеючай” Беларусі. Там можна збірацца ў кватэрах на малітвы. Там існуюць апазіцыйныя партыі. Там дагэтуль ёсць апазіцыйныя медыі і блогеры, хоць і выказвацца яны могуць не на ўсе тэмы адкрыта. Там цябе амаль не захопліваюць сілавікі ў зброі за падпіскі. Але хутка, відаць, і ўсяму гэтаму прыйдзе Беларусь.

А вось што будзе да таго моманту ў самой Беларусі?.. Па сёлетнім пуле кандыдатаў, падобна, што Туркменістан.


Барацьба з Хэлоўінам прыйшла да свайго лагічнага фіналу. Уся віна свята, якое мала чым адрозніваецца ад звычайнага карнавалу ці айчыннага калядавання, дзе людзі апроч “квадробінгу”, яшчэ апранаюцца ў тым ліку ў касцюм чорта, толькі ў тым, што яно не мясцовае паводле паходжання. Нібыта 8 сакавіка ці Першамай у нас прыдумалі.

Свята ўжо даўно страціла свой першапачатковы паганскі сэнс, што нават выяўляецца ў яго хрысціянскай назве, якая літаральна перакладаецца як “канун дня ўсіх святых”. А апошнім часам дык і зусім камерцыялізавалася, як і рэшта святаў.

Але запарэбрыкавым змагарам з англасаксамі і іхным беларускім памагатым папулярнасць Хэлоўіна моцна муляла вочы, у выніку яны дамагліся яго фактычнай забароны на тэрыторыі “Саюзнай дзяржавы”. Але тут у расейскія і беларускія школы пракралася імпартазамяшчэнне - Вялесава ноч. І вось гэтае свята ўжо наўпрост з’яўляецца паганскім, што адлюстравана ў самой яго назве ў гонар славянскага боства. І прасоўванне падобных неапаганскіх ідэяў, якія часта звязаныя з расейскімі неанацыстамі, сапраўды выклікае занепакоенасць.


Годзе сур'ёзнасці. Гайдукевіч заявіў, што хоча, каб усіх тванітавала ад кандыдатаў на гэтых выбарах. Ад каго вас ванітуе больш?
Опрос
  •   Аляксандр "НеНадо" Лукашэнка
  •   Алег "Непрастытутка" Гайдукевіч
  •   Аляксандр "Ноўнэйм" Хіжняк
  •   Вольга Чамаданава-Вакзалава-Расеява
44 голосов


Як масавы тэрор у Беларусі знішчае новыя сродкі евангелізацыі, ілюструе ў сваім матэрыяле Katolik.life. Выданне адзначае: “актыўнасць і ўвогуле прысутнасць каталіцкіх святароў у сацсетках робіцца ўсё меншай, што адбіваецца на евангелізацыйнай дзейнасці ў інтэрнэце”.

Пры гэтым Katolik.life піша, што з сацсетак знікаюць не толькі тыя, каго затрымлівалі так званыя праваахоўныя органы, але і іншыя святары:

“У такіх умовах – калі невядома, што яшчэ могуць знайсці ў акаўнце з даўно мінулых гадоў і палічыць гэта правапарушэннем – святары па просьбе біскупаў выдаляюць свае ўліковыя запісы”.

У выніку разам з затрыманнем і зняволеннем святароў і вернікаў, выцісканнем іх за мяжу, закрыццём касцёлаў і перарэгістрацыяй парафіяў знішчаюцца і сродкі новай евангелізацыі, уласцівыя для ХХІ стагоддзя ІТ-тэхналогіяў. І ўсё гэта дзеля таго, каб нішто не магло адцягнуць увагу “скованных одной цепью” ад радасных крыкаў “НАДО”.




Учора споўнілася два гады з моманту прымусовага закрыцця Чырвонага касцёла. Каталіцкія ўлады, відаць, думалі, што дастаткова будзе адхіліць ад кіраўніцтва ім нелюбімага ўладамі пробашча Уладзіслава Завальнюка, як касцёл аддадуць. Мы таксама схіляліся да такой думкі, хоць і выступалі супраць самой адстаўкі пад ціскам уладаў. І, як выявілася, касцёл, нягледзячы на зробленую адстаўку, не аддадаюць.

У гэтым плане сітуацыя нагадвае стаўленне рэжыму да шэрагу палітвязняў, асабліва вядомых, якіх прымушаюць зняцца ў прапагандысцкіх фільмах, “пакаяцца” на камеру і зачытаць тэкст па паперцы. Падобна, што абяцаючы вызваленне на волю. А пасля таго, як палітвязень усё гэта зробіць, прынізіцца, навешваюць яму новы тэрмін паводле арт. 411 КК.

Так і з Чырвоным касцёлам. Касцельныя ўлады прымусілі зрабіць, што ад іх хацелі, але самі ўлады на ніякія саступкі не пайшлі.

Як вынік, у дачыненні да палітзняволенай святыні ўчора пачаўся ўжо трэці год яе палітычнага тэрміну.


“Попытки критиковать государство, подвергать осуждению действия государства в поддержании общественного порядка – всему этому дается оценка. То есть они выходят за рамки религиозной дельности”.

З такой заявай у эфіры ОНТ выступіў упаўнаважаны ў справах рэлігіяў Аляксандр Румак. Чыноўнік, які да свайго прызначэння на пасаду ні дня не працаваў у звязанай з рэлігіяй сферы, мае смеласць к
азаць нешта на тэму таго, што выходзіць “за рамки религиозной дельности”.

Выглядае,
што Румак элементарна не адкрываў Біблію, бо ўся ейная гісторыя - гэта крытыка дзяржавы і асуджэнне дзеянняў кіраўнікоў. Майсей, Самуіл, Ерамія, Езэкііль, Ян Хрысціцель - усе яны і не толькі крытыкавалі дзяржавы свайго часу і іх дзеянні. Гэта было важнай часткай іх рэлігійнай дзейнасці, бо дзяржава - гэта сацыяльны канструкт, створаны людзьмі для людзей. І калі гэтыя людзі, хай і прыкрываючыся імем дзяржавы, парушаюць не толькі чалавечыя, але і Божыя законы - рэлігійныя дзеячы, прынамсі хрысціянскія, проста абавязаныя выступіць з ацэнкай гэтага.

«Калі Я дрэнна сказаў, дакажы, што дрэнна, а калі добра, чаму б’еш Мяне?» - казаў сілавікам Езус (Ян 18:23).

Права крытыкаваць дзеянні ўладаў прапісанае і ў Кампендыі Сацыяльнага вучэння Касцёла (п. 426):

“Касцёл, усведамляючы, што яго місія ахоплівае ўсю чалавечую рэчаіснасць, і адчуваючы сябе цесна звязаным з чалавечым родам і яго гісторыяй, дабіваецца для сябе свабоды ў маральнай ацэнцы гэтай рэчаіснасці, асабліва тады, калі гэтага патрабуе абарона асноўных правоў асобы або збаўлення душ”.

Сацыяльнае вучэнне Касцёла падкрэслівае, што “ажыццяўленне адказных задач у сацыяльных і палітычных інстытутах патрабуе рашучай і яснай пазіцыі, якая праз значны ўклад у палітычную дыскусію, планаванне і выбар дзеянняў выразна пакажа неабходнасць маральнай ацэнкі грамадскага і палітычнага жыцця. Недахоп увагі да маральнага вы мярэння прыводзіць да дэгуманізацыі грамадскага жыцця, сацыяльных і палітычных інстытутаў і да ўмацавання «структур граху»” (п. 566).

Каталіцкае маральнае вучэнне “выразна адхіляе перспектыву свецкасці, якая ўсведамляецца як незалежная ў адносінах да маральна га закону” (п. 571).

“Калі Настаўніцкі Інстытут Касцёла выказваецца наконт спраў грамадскага і палітычнага жыцця, то ён не парушае патрабаванняў, звязаных з правільным тлумачэннем свецкасці, паколькі «не збіраецца ажыццяўляць палітычнай улады і пазбаўляць католікаў свабоды мець сваё меркаванне па кан’юктурных пытаннях. Настаўніцкі Інстытут Касцёла жадае з уласцівай яму місіяй выхоўваць і асвячаць сумленне вернікаў, асабліва тых, хто прысвячае сябе палітычнай дзейнасці, так, каб іх намаганні заўсёды прычыняліся да цэласнага сцвярджэння чалавека і агульнага дабра. Сацыяльнае вучэнне Касцёла не з’яўляецца ўмяшаннем у кіраванне асобнымі краінамі. У той жа час Касцёл несумненна ўскладвае на свецкіх верні каў маральны абавязак вернасці гэтаму вучэнню паводле сумлення, якое адно і непадзельнае»”, - заяўляе Касцёл, які трохі лепш за чыноўнікаў разбіраецца ў тым, што выходзіць “за рамки религиозной дельности”, а што ёю з’яўляецца.


Папа Францішак у сваім стылі адказаў на пытанне пра выбары ў ЗША, не даўшы ніякага адказу. Пантыфік адзначыў складанасць выбару для каталікоў паміж кандыдатамі з рознымі пазіцыямі ў пытаннях абортаў і міграцыі. Ён падкрэсліў, што абодва пытанні звязаны з паняццем жыцця: "І той, хто выганяе мігрантаў, і той, хто забівае дзяцей, выступаюць супраць жыцця". Пантыфік заклікаў выбарцаў кіравацца сваім сумленнем і выбіраць "меншае зло".

Са свайго боку адзначым, што пытанне жыцця і смерці таксама прывязанае да стаўлення да расейскай агрэсіі і гатовасці накіроўваць вайсковую падтрымку Украіне, каб яе - а следам за ёй і іншыя краіны - не знішчала Расея. Адзін бок належыць да адміністрацыі, якая пастаўляе зброю і дае дазволы на яе ўжыванне паводле прынцыпу абы Украіна не прайграла - пра перамогу гаворкі не вядзецца. Другі - наогул з дапамогай сваіх людзей месяцамі блакаваў вылучэнне гэтай зброі, спрыяючы гібелі людзей на фронце і ў тыле, і зараз абяцае залагодзіць агрэсара.

Абодва кандыдаты ў прэзідэнты - дэкларатыўныя пратэстанты, асабістае жыццё і погляды якіх слаба адпавядаюць базавым прынцыпам веры. У абодвух віцэ - асобы, звязаныя з каталіцтвам: адзін перайшоў з каталіцтва ў пратэстантызм, другі прайшоў адваротным кірункам. Але і гэты крытэр ніяк не дапамагае ў выбары.

На жаль, сапраўды, даводзіцца рабіць выбар паміж тымі, кім ахвяраваць. Добра, што гэты выбар робім не мы. Шкада, што мы ад яго таксама залежым.


Сярод “чатырох вершнікаў атэізму”, якія спрыяюць пераходу з ліку вернікаў у лік нявернікаў, рацыянальнае мысленне знаходзіцца далёка не на першым месцы. Больш за тое, часам яно нават спрыяе навяртанню да рэлігіі.

А вось на першым месцы сярод прычынаў пераходу да атэізму знаходзіцца адсутнасць прыкладу сярод навакольных людзей і, вядома, фарысейства тых вернікаў, якія ёсць - несупадзенне таго, што яны абвяшчаюць, з тым, як яны самыя жывуць. Гэта ўплывае на людей як на блізкім, напрыклад, бацькоўскім узроўні, гэтак і на ўзроўні рэлігійнай іерархіі. Так што, захаванне касцёльных структураў ад рэпрэсіяў у замен на публічную лаяльнасць - яшчэ не гарантыя таго, што гэта прынясе плён у духоўным плане.

Больш падрабязна пра гэта (разам са спасылкамі на апошнія даследаванні) можна паслухаць ў новым выпуску Religion for Breakfast амерыканскага даследчыка рэлігіі доктара Эндру Генры пад назвай “Рэальныя прычыны, чаму людзі робяцца атэістамі”. Відэа па-ангельску, але цікавае ды аргументаванае. Магчыма, нават будзе камусьці карысным.


Няма нічога больш мярзотнага за спачуванні патрыярха РПЦ Кірыла жыхарам Курскай і Белгародскай вобласцяў. І нават не толькі таму, што, спачуваючы ім, ён не спачувае жыхарам Украіны, якія першымі церпяць ад расейскіх войскаў і менавіта ў абарону якіх удары ў адказ наносяць ЗСУ.

Мярзотнейшымі спачуванні кіраўніка РПЦ робіць тое, што ён як ніхто іншы мог бы спыніць гэтую вайну і пакуты цывільных жыхароў па абодва бакі фронту. Для гэтага дастаткова забараніць у служэнні не антываенных, а праваенных святароў і біскупаў. Разагнаць усе гэтыя вайскова-праваслаўныя клубы і свята-елізавецінскія манастыры. І ў рэшце выйсці самому і заявіць гучна, каб пачулі ўсе:

“Вайну трэба спыніць! Неабходна вывесці расейскія войскі з Украіны, уключна з Крымам! А вайсковых злачынцаў - пакараць!”

Вядома, гэта не спыніць вайну адразу, але выб’е з-пад яе ладны кавалак ідэалагічнага падмурку. І тым самым уратуе жыцці яшчэ тысячаў і тысячаў чалавек, у тым ліку з Курскай і Белгародскай вобласцяў.

Але ён на такое пойдзе. Ён працягне ліць кракадзілавыя слёзы па расейскіх грамадзянах, на якіх яму, як і на ўсіх іншых, па шчырасці напляваць, і пры гэтым захапляцца ўзроўнем “сложившегося церковно-государственного взаимодействия” з людажэрскімі рэжымамі.


Гледзячы на сённяшнія “самыя сардэчныя віншаванні” з нагоды 70-га дня народзінаў праваслаўнага атэіста, які вышэй за Бога, даводзіцца прызнаць: Ян Хрысціцель - штучны выпадак, менавіта таму ён святы. А вось фарысеяў і чальцоў Сінедрыёну сапраўды было шмат. Але святых сярод іх было вобмаль. І якраз іх традыцыйныя каштоўнасці квітнеюць да сённяшняга дня.

Показано 20 последних публикаций.