Косаўскі замак
На працягу некалькіх стагоддзяў уладальнікамі Косава былі розныя знакамітыя сем’і — Храптовічы, Сангушкі, Флемінгі, Чартарыйскія, Сапегі. У 1821 годзе маёнтак набыў Войцех Пуслоўскі, які заснаваў у Косаве фабрыку дываноў, а ў яго ваколіцах пабудаваў або адрамантаваў каля 60 храмаў.
Менавіта Войцех у 1830 годзе распачаў будаўніцтва раскошнага палаца. Пасля маёнтак перайшоў да яго спадчынніка — сына Вандаліна Пуслоўскага, буйнога прамыслоўца і аматара мастацтваў, які працягнуў будаўніцтва палаца.
Палац быў пабудаваны ў 1838 годзе.
Пуслоўскія, узводзячы сваю рэзідэнцыю ў гэтым месцы, звязалі будаўніцтва палаца з суседняй гістарычнай сядзібай, дзе ў 1746 годзе нарадзіўся кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года генерал Тадэвуш Касцюшка. Палац Пуслоўскіх і старажытная сядзіба Касцюшкаў разам з паркам стварылі ўнікальны палацава-паркавы ансамбль.
Трэці ўладальнік, Леанард Пуслоўскі, прадаў маёнтак за 700 тысяч рублёў, каб пагасіць картэжныя даўгі. Палац быў набыты рускім купцом Аляксандравым, які крыху пазней перапрадаў яго за падвоены кошт княжне Ганне Трубяцкой. Пасля ўладальніцай маёнтка стала княжна Абамалек, а затым — князь Альдэнбургскі.
Падчас Першай сусветнай вайны палац быў разрабаваны і часткова разбураны. У 1944 годзе адбыўся вялікі пажар, арганізаваны мясцовымі партызанамі.
#вандроўкі
#гістарычныя_цікавосткі