РазМова


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


"РазМова" — цікавы канал пра мову. Мы ўнесеныя ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі.
Верым! Можам! Перамовім!
💌 Сувязь праз @RazMova_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


#нерасстраляныя
#фотаздымкі


Мы пачынаем новую рубрыку #нерасстраляныя. Усім вядомая Чорная ноч у гісторыі Беларусі - ноч расстрэлу больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якая была не першай, не апошняй трагедыяй у бясконцым ланцугу рэпрэсій беларускага народа. Звяртаемся да нашых чытачоў: вы таксама можаце стаць сааўтарам гэтай рубрыкі і дасылаць нам цікавыя звесткі, якія датычацца гэтай падзеі. Будзем вельмі ўдзячныя!

#нерасстраляныя


Вэлюм - гэта:
Опрос
  •   1. Галаўны ўбор нявесты
  •   2. Лекі, якія раілі ў мінулым для паляпшэння
  •   3. Архітэктурны тэрмін для абазначэння закрытай тэрасы, дзе адпачывалі гаспадары дома
158 голосов


#Васіль Быкаў
#цытаты


#прыпеўкі
#дзіцячая_разМова


Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў вераць у беларусаў. І ты вер!


#цытаты


Праект "Руіны Беларусі"
Фотаздымкі з архіву VЕНА

#гістарычныя_знаходкі


Репост из: Verbarium
Вясéлле / Viasielle / Wedding / Свадьба

Хлопец з дзяўчынаю ўжо заручыны згулялі і збіраліся вяселле ладзіць. Гурскі.


Репост из: Verbarium
Навакóлле / Navakolle / Surroundings / Окрестность

Ціхая, рахманая Свіслач калі-нікалі бурна разлівалася вясной і затапляла ўсё наваколле. Новікаў.


Пярун
Імем Пяруна кляліся, ідучы на ​​вайну і заключаючы дзяржаўныя пагадненні. Вядома, што народ кляўся імем Вялеса, а князь з дружынай — Пяруном.

Моцны і адважны, узброены маланкамі і громамі, Пярун — першы славянскі «супергерой». Звышздольнасць і баявыя магчымасці робяць Пяруна надзвычай прывабным персанажам коміксаў і фантастычных фільмаў.

Яго скандынаўскі калега Тор ужо заваяваў сусвет Marvel, уключыўшы скандынаўскую міфалогію ў свой аповед. Славянская міфалогія яшчэ толькі чакае свайго зорнага часу, і мы спадзяемся, што Пярун зойме належнае месца сярод міфалагічных супергерояў усяго свету, як і яго «калегі» з іншых пантэонаў.

#беларуская_міфалогія


Репост из: Verbarium
Таямнíца / Tajamnica / Mystery / Тайна

Там, думалася, я знайду ўсе адказы на пытанні, пазнаю таямніцы жыцця. Колас.


#прымаўкі


Памяць


Нас не трэба шукаць, Юля (Маша, Оля, Каця
Наташа, Света – патрэбнае ўстаўце).

Мы даўно тут, ляжым у курапацкім лесе.
Слухаем спевы птушак. І як з вас гэта ўсё лезе.

Мяккая як абдымкі моху, жывучая як палачка Коха.
Памяць. Расцягнутая як пупавіна ад Старабельска да Сандармоха.

Памяць. Светлая, як вочы сіроцкія.
Памяць. Шурпатая, як бляянне бясконца галоднага Бродскага.

Які ўсё дзеліць курачку ў супе. Годнаму сыну – годны народ.
Памяць, Юля, памяць таксама не буцерброд.

Нас не трэба шукаць, адрасы нашыя даўно вядомыя.
Загнаныя пад скуру і пад пазногці, гэтыя літары даўно дома.

Усе аповесці пра ўсіх антыхрыстаў
Мы прачыталі і ажно прысвіснулі.

Мы недабіткі ўсіх знешніх Манголій,
Далей вякамі ходзім па коле.

Далей мімікруем мы трапна і лоўка.
Памяць. Вые ў начы тамбоўскім воўкам.

Нас не трэба шукаць, тут усё проста з прапіскай.
Яна назаўжды ў вагоне сталыпінскім.

05.09.2024
Алесь Плотка


Пінск, Стары рынак, 1934 г.
#гістарычныя_цікавосткі


Дзякуючы kinakipa, маем фільмы ў беларускай агучцы! Атрымайце асалоду і паглядзіце па-беларуску "Гатэль" Гранд Будапешт ".

Уразіла знаходка агучнікаў : дзе герой цытуе рамантычную паэзію - гучыць "Зорка Венера" Багдановіча 👍


Репост из: Historyja
Актуальныя словы Алеся Адамовіча. З кнігі "Беларускі гістарычны анекдот".


#П.Касцюкевіч
#цытаты


#лаянка


Репост из: Verbarium
Вáрта / Varta / Guard / Стража

На ўсіх дарогах, якія вялі ў атрад, была пастаўлена ўзмоцненая варта. Сіняўскі.

Показано 20 последних публикаций.