Памяць
Нас не трэба шукаць, Юля (Маша, Оля, Каця
Наташа, Света – патрэбнае ўстаўце).
Мы даўно тут, ляжым у курапацкім лесе.
Слухаем спевы птушак. І як з вас гэта ўсё лезе.
Мяккая як абдымкі моху, жывучая як палачка Коха.
Памяць. Расцягнутая як пупавіна ад Старабельска да Сандармоха.
Памяць. Светлая, як вочы сіроцкія.
Памяць. Шурпатая, як бляянне бясконца галоднага Бродскага.
Які ўсё дзеліць курачку ў супе. Годнаму сыну – годны народ.
Памяць, Юля, памяць таксама не буцерброд.
Нас не трэба шукаць, адрасы нашыя даўно вядомыя.
Загнаныя пад скуру і пад пазногці, гэтыя літары даўно дома.
Усе аповесці пра ўсіх антыхрыстаў
Мы прачыталі і ажно прысвіснулі.
Мы недабіткі ўсіх знешніх Манголій,
Далей вякамі ходзім па коле.
Далей мімікруем мы трапна і лоўка.
Памяць. Вые ў начы тамбоўскім воўкам.
Нас не трэба шукаць, тут усё проста з прапіскай.
Яна назаўжды ў вагоне сталыпінскім.
05.09.2024
Алесь Плотка