Валатоўны — у беларускай міфалогіі дзяўчаты-волаты са звышчалавечай сілай. З персанажамі валатовен у Беларусі звязаны многія геаграфічныя аб’екты: Дароціна гара (Дрысенскі р-н), гара Багатыр (Расонскі р-н), Дзявочая гара (Мсціслаўскі, Валожынскі р-н).
Дарота — дзяўчына-волат, жыла на ўзвышшы, якое зараз завецца Дароцінай гарой. Перакідвалася бярвеннямі з дзяўчынай-волатам з Пярунавай гары. Змагаецца з варожым войскам, але гіне.
Валатоўна з Багатыр-гары (мяжа Полацкага і Расонскага раёнаў). Кожную раніцу хадзіла па ваду за 10 вёрст і насіла яе цэбрамі, у кожным з якіх памясцілася б па 30 вёдзер. Замест каромысла ў яе быў дубовы калодзежны вочап. Аднойчы татары спыталі яе, дзе знаходзіцца Полацк. Яна адказала, што не ведае такога горада. Між тым татары ўбачылі з вяршыні Багатыр-гары Святую Полацкую Сафію і накінуліся на валатоўну. Яна перабіла каромыслам амаль усіх, але і сама загінула. З цэбраў пацякла вада, ад якой утварылася рэчка Багатырка.
Княгіня. Жыла на востраве Асвейскага возера на гары Пярунка (у якой, дарэчы, знаходзіцца першабытнае гарадзішча Днепра-дзвінскай культуры).
Валатоўна з гары Замак (Смалявіцкі раён). Білася з мужчынай-волатам Юзэфаўскага замка і перамагла яго.
Валатоўна ў паданні з Лепельскага павета перамагла волата і яго войска, а потым перакуліла і паставла ўверх каранямі елку.
Валатоўна, якая жыла на гары бліз Расонаў, таксама знішчае варожае войска.
Паглыбленні на валунах нярэдка тлумачылі як водціскі ад ног старажытных дзяўчат-вяліканак. І. Каспяровіч згадвае пра валатоўну, якая пераступіла раку Свіслач. След на валуне ля вёскі Забежжа (Віцебскі раён) нібыта таксама пакінула дзяўчына-валатоўна, якая адным крокам пераступіла раку Дзвіну, але спатыкнулася аб камень.
Як лічыць Э. Зайкоўскі, старажытны культ валатовень быў падобны да культу Багіні-Маці. Большасць сюжэтаў, аднак, звязвае дзяўчатвяліканак не з творчай сілай (урадлівасць, плоднасць), а з разбурэннем, вайной і смерцю. Яны ўвасабляюць разбуральную іпастась Багіні-Маці, дзікую стыхію, прыродны хаос, ярасць і дзікунства. Ім можа адпавядаць кельцкая багіня Морыган і скандынаўскія ваяўнічыя дзевывалькірыі.
Несумненна, вобраз валатоўны з’яўляецца рэшткай жаночага міфалагічнага персанажа. Часцей за ўсё волаты дзейнічаюць у міфах у той час, калі яшчэ не завершана стварэнне свету, калі яшчэ фарміруецца сусветны парадак. Таму волаты і валатоўны ўвасабляюць сабою хаос, хтанічныя сілы. Персанаж Народнай Бібліі святы Сцяпан стаў хрысціянскім пераймальнікам функцый язычніцкага бога Вялеса (іншыя функцыі Вялеса перанялі святы Улас і святы Мікола). Як святы Юрый і святы Улас у народным кульце святых замянілі Ярылу і Велеса ў першую чаргу з-за падабенства імёнаў.
Крыніца: Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік
#беларуская_міфалогія