Дзень памяці Баляслава Пачопкі, Язэпа Германовіча, Міколы Касьпяровіча і Антона Ждановіча
26 сьнежня 1937 году ў Менску бальшавікі расстралялі актора Антона Ждановіча (Антука Крыніцу) і этнографа і мовазнаўцу, галоўнага завадатара краязнаўчага руху Мікалая Касьпяровіча. У гэты ж дзень у 1940 году памёр пад сьледзтвам НКВД Баляслаў Пачопка (на выяве) — уніяцкі сьвятар, сталы аўтар «Нашай Нівы», рэдактар-выдавец першай каталіцкай газэты «Biełarus».
У 1978 годзе пайшоў у іншы сьвет Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), сьвятар, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W3Mme