5 гадоў таму ў Вільні ўрачыста перапахавалі паўстанцаў Каліноўскага
22 лістапада 2019 году ў Вільні прайшло ўрачыстае перапахаваньне Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–64 гадоў.
На перапахаваньні былі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Прысутнічалі дэлегацыі Латвіі і Ўкраіны. Афіцыйнай беларускай дэлегацыяй кіраваў намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка. Каталіцкі касьцёл Беларусі прадстаўляў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Дэлегацыю ад Рады БНР узначаліла Івонка Сурвіла.
Шэсьце ад сабору-базылікі сьвятога Казіміра і сьвятога Ўладзіслава да могілак Росы расьцягнулася больш як на кілямэтар.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5Ql5