антось сівых робіць рух


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский


рух - спосаб зрабіць горад сваім. адкрыць новае ў штодзённым жыцці і знайсці 'сваё' дзе-заўгодна.
робіць @sivyh, мастак, даследчык і кінематаграфіст гарадоў
sivyh.com/by
https://instagram.com/a.sivyh

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций














Адкрываю самую гарачую выставу сезону ўжо паслязаўтра!

Ад дзяцінства мне падабаецца змяняць тое, як людзі глядзяць на звыклыя рэчы — на горад, культуру, мову, камунікацыю. Мне важна рабіць класічнае свежым, а чужое — блізкім. Ну а як выглядае паэзія і тэкст у XXI стагоддзі?

'Паэзія — гэта не толькі словы, але і спосаб бачання свету. Антось Сівых перадае гэта праз Вершаформы. Ці кожны верш мае візуальную форму? Запісваючы вершы вядомых і невядомых аўтараў, літара за літарай, мастак адкрывае загадкавыя графічныя формы. Новы кірунак каліграфіі дазваляе даследаваць патэнцыял літаратуры і культуры ў новым часе.'

Я часта пішу ў грамадскіх месцах, каб гутарыць пра паэзію, мастацтва, пісьмо і мову. На адкрыцці і іншых падзеях выставы будуць дыскусіі і майстар-класы.

адкрыццё 📅 22.11.2024, 18:00
📍 Лодзь Piotrkowska 86

Перашлі сябрам у Лодзі — будзе адметны вечар для бел. літаратуры, сучаснага мастацтва і паэзіі. Буду рады бачыць вас і пагутарыць!

Болей інфармацыі: sivyh.com
Падзея ў Facebook: fb.me/e/6IrfVgjDt


Здароўкі! Казаў раней, што рух як падыход да штодзённага жыцця прымянімы і ў генерацыі ідэяў, і ў вырашэнні задач, у гутарках і вандроўках, і шмат дзе яшчэ.

Увесь студзень актыўна даследаваў... пісанне ад рукі (?), гутару з людзьмі. І захацеў зрабіць са сваім досведам штось, што будзе дапамагаць тым, хто ў творчым тупіку, хто ў нудзе, у няўпэўненасці або хто адчувае сябе супер залежным ад новых тэхналогіяў.

З 10 год прымяняю розныя метады пісаць ад рукі, у тым ліку прасторавыя, геаграфічныя, каб вырашаць штодзённыя задачы і жыць цікавейшае, гуллівае і займальнае жыццё.

У 2024 я ствараю 1-ы ў свеце неэлектронны тэхна стартап, неэлектронную аперацыйную сістэму (як windows, але без кампа) - якая будзе дапамагаць у цікавым вырашэнні штодзённых творчых і руцінных задач і па-новаму бачыць жыццё.

Запісаў першае за год відэа - з гісторыяй і парадамі! На ангельскай, але спецыяльна для вас зрабіў добрыя субтытры. Запрашаю сачыць за новым рухам, будзе весела!

https://youtu.be/fxTkaxvyXTc?si=KqjJLn45cHToiaM4


Прыгода свайго раёну (3 парады)

Пераехалі нядаўна ў цэнтр - а насамрэч, у стары раён збоку цэнтральнага цэнтру. Учора вадзіў сваю каханую па гэтай частцы гораду. Я та тут ужо амаль кожны завулак ведаю - у мяне тут студыя ўжо некалькі месяцаў, і большасць працоўных і мастацкіх справаў адбываецца тут ужо з лета. Гэты малы параднік я пішу для сябе ў такой жа ступені, як і для цябе, бо сам хачу вынесці найбольш карысці, цікаўнасці і паэтыкі з месца, куды пераехаў.

Тэорыя:
Чым лепей і дэталёвей даведаешся месца, дзе жывеш, тым лягчэй жыць. Ведаеш, дзе ў пары крокаў надрукаваць дакумент, дзе робяць лепшы хлеб, дзе можна зручна пастрыгчыся (я вось два гады лысым хадзіў, а апошія месяцы спрабую розных майстроў), дзе трэба вельмі ўважліва сачыць, каб не трапіць пад машыну, і дзе цікава было б схадзіць на культурную падзею. Факт, што многія з гэтых рэчаў вакол сябе прасцей адшукаць ходзячы па вуліцы, чым ходзячы па інтэрнэце. Да таго ж, у кожнага месца хапае сваіх загадак і пабочных квэстаў, за якія можна бы і ўзяцца і, напрыклад, моцна дапамагчы суседзям па доме, вуліцы ці раёне.

Практыка:
1. Абазнач, дзе ўвогуле 'твой раён'. Што ты лічыш часткай свайго раёну, а што не? Якія мясцовыя арыентыры аддзяляюць твой раён ад нейкіх суседніх, і чаму? Адкажы на гэтыя пытанні ў галаве або на паперы (а найлепей нават з мапай) - высновы могуць быць цікавымі!
2. Мінімум раз на пару месяцаў (а лепей часцей). А лепей, прама сёння ці заўтра (тым больш, нядзеля!) адпраўся на прагулянку па сваім раёне, без асаблівых мэтаў, проста так. Назаву гэта жартаўліва разведкай, але па факце гэта так - ты разведваеш, што адбылося, змянілася, палепшылася і пагоршылася, адкрылася і закрылася, і ўвогуле што новага ты можаш заўважыць у непасрэднай блізкасці да свайго дому.
3. Асобна знайдзі пару загадак ці квэстаў (індывідуальных ці актуальных многім) - адкуль пастаянна ідзе гэты шум і што з ім зрабіць? Што можна зрабіць з ападаючымі з даху аб'ектамі? Што адбываецца ў гэтым месцы, якое адкрыта пару разоў на тыдзень? Чаму ў гэтым пад'ездзе штомесяц перафарбоўваюць усе сцены? Дзе на раёне расце карысная расліна? Якія шляхі і скарачэнні шляхоў у нас я яшчэ не ведаю ці не выкарыстоўваю?

Такім чынам, у базавых стасунках са сваім раёнам я бы вызначыў тры практыкі - вызначэнне, разведванне і загадкі/невядомае. Калі ты нядаўна пераехаў ці пераехала, можаш пачаць асваенне новых месцаў з гэтага, а калі жывеш тут даўно - прарабляй гэта прыкладна раз на месяц. Так, і вызначаць межы таксама можна некалькі разоў. часам адчуванне таго, што свой раён а што не, змяняецца з розных прычын, і разведку з загадкамі можа быць цікава праводзіць рэгулярна - самастойна ці з кампаніяй.

Таму выходзь з дому і рабі рух!


Чытайце вершы. Прычым не разбірайце, не абдумвайце, а проста чытайце - вось як нібы фотаздымкі глядзіце. Кепскія, добрыя, беларускія! замежныя, пераклады і арыгіналы.

Ужо гадоў пяць, як выходжу ў горад, абавязкова бяру з сабой які-небудзь зборнічак. Большасць маіх любімых вершаў я ўпершыню прачытаў седзячы ці ходзячы ў горадзе. Чаму? Ну, прыгожа ж.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Калі надакучыла бачыць вакол банальнасць, шэрасць і нецікавасць - змяняй спосаб бачання.

Каб жыць прыгожа і ў прыгожым месцы, а таксама будаваць з наваколлем добрую сувязь - варта на розныя сферы жыцця пачаць глядзець з новых пунктаў гледжання. Прычым не абстрактна, а ў канкрэтных кроках і дзеяннях.

У руху мы ў асноўным даследуем і адкрываем новы спосаб жыць і перамяшчацца па горадзе, але такі падыход добра бы распаўсюдзіць і на іншыя сферы свайго жыцця на практыцы!

Стараюся такога прынцыпу прытрымлівацца ажно з дзяцінства - у сваім мастацтве, у кіно і відэа, праектах і задумах, і ў штодзённасці.

Ад дзіцячага ўзросту мяне задзяўбала уныласць і нуда, таму і раблю - рух, вершаформы, кіно, мастацтва, даследаванні, каб адкрыць новыя спосабы бачыць свет, для сябе і іншых. Па выніку мне і маім блізкім ніколі не уныла🤠 а цікава, клёва і ачмурэнна.

Веру, што прыгажосць (у сваім спосабе бачання) і далучанасць да свайго праз дзеянні патрэбна беларусам, і не толькі беларусам - асабліва цяпер. А як лічыш ты?


🥳 На днях выступіў ужывую ў Гданьску! На Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, на цікавую і цікаўную публіку. Распавядаў пра рух; як засвоіць горад, у якім жывеш, і адкрыць яго з новага боку.

Менавіта гэта тут мы з вамі спрабуем адкрываць, крок па кроку.

Апісаў даследаванні, досвед папярэдніх пакаленняў, гульню ў рух і далейшы прагрэс. Праз увесь мой выступ праходзіла асноўная думка, але, па праўдзе - я яе недараскрыў! А гэта адна з галоўных думак гэтага каналу 😮

Накідайце сардэчак, апублікую і патлумачу.


адзін з першых рухаў, які вельмі проста засвоіць і які адкрые новае бачанне звыклых месцаў (ці новых месцаў)


рух 2 прарыў

знайдзі месца, дзе адзін гарадскі масіў пераходзіць іншы,

🏘напрыклад вялікія і шырокія двары з будынкамі ў іх праз арачку двара пераходзяць у кварталы і вуліцы.

🌆ці дзе малы і ціхі прыватны сектар раптам пераходзіць у буйную гарадскую забудову.

🏢ці дзе сярод старых будынкаў раптам стаіць вялізны гмах, які падзяляе сабой гэтую мясцовасць на асобныя раёны.

можна проста гуляць па горадзе і раптам апынуцца ў такім месцы, дзе розныя структуры або падструктуры горада змяняюцца вельмі раптоўна і ўжо задаюць нібы іншыя правілы руху па іх.

зрабіць прарыў - гэта сканцэнтравацца на гэтым перасячэнні ўяўнай мяжы, якая наступае, напрыклад, пры выхадзе з двара ў зусім іншую мясцовасць.

бліжэйшыя суткі, зрабі такі прарыў у сваім руху па горадзе.


Репост из: ruhdemo
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


👀 А што, калі я скажу, што горад перад табой - зусім не тое, што ты бачыш вачыма?

Ты часта ведаеш, што знаходзіцца прама ад цябе, нават калі наперадзе вялікі будынак, ты скажаш, што за ім. Можа, пакажаш, у якім баку цэнтр. Дзе ад цябе прыкладна прыпынак. Які раён знаходзіцца вось па той вуліцы далей. Што знаходзіцца за табой, адкуль ты прыйшоў.

Мы носім у галаве гіганцкую, маштабную, шматгігабайтную мадэль горада, часткі якой тут ды там узнікаюць у памяці, як ёсць патрэба. А часам не ўзнікаюць. Горад - ніколі не чысты ліст, не толькі тое, што перад 👀, нават калі тут упершыню і мапы не бачыў. І нат' калі ходзіш толькі па навігатары, гэтая мадэль ёсць!

Як наступны раз кудысьці пойдзеш ці паедзеш, спыніся і запішы хоць у тэлефон хоць у нататнік - што ты можаш сказаць пра тое, што вакол цябе, акрамя таго, што ты бачыш вачыма. Чым болей апішаш - тым будзе прасцей зразумець розныя невідавочныя фішкі, якія можна выкарыстоўваць на сваю карысць штодня. І тым прасцей будзе паглядзець на горад з новага боку.


Толькі што ўпершыню дайшоў да новага дому са сваёй студыі ў тапачках, яшчэ і ў краму на суседняй вуліцы зайшоў.
Новы спосаб руху? 🤔


Заўважалі, як змяняецца пункт гледжання на горад, у залежнасці ад таго, у якой яго частцы ты жывеш, працуеш і ўвогуле бываеш?

Я зараз пераязджаю ў іншую частку гораду, і чарговы пераезд проста разносіць мне мозг тым, як горад нібыта пачынае функцыянаваць іначай у штодзённым жыцці і нештодзённым таксама.

Называю гэта пунктам адліку. гэта літаральна як нулявы кіламетр, толькі ў галаве, вельмі асабісты і без жартаў унікальны.

Не толькі з пераездам ён можа змяняцца, а нават банальна з тым у які спортзал ці ў якую царкву ці ў які бар ты раптам пачынаеш часта хадзіць. То бок пункты адліку бываюць розныя па значнасці, больш і менш сталыя і трывалыя. А вось як выкарыстоўваць гэту фічу ўспрыяцця гораду на сваю карысць, разбяру крыыыышачку пазней.


Мяне Антось клічуць.

У 15 я, малы і ўжо вусаты, зняў дахалеры медыйны буктрэйлер, з якім беларусы і немцы пераадкрылі клёвую сучасную беларускую кнігу.

У 17, у Ліцэі, сабраў жывую супольнасць дзецюкоў, зацікаўленых беларускім, і зрабіў з імі дзясятак падзей.

У 18 паўвымушана эміграваў.
У 19 на спецыфічным летніку зняў дзесяцісекундны фільм, які зрабіў вуха маёй каханай самым вядомым у Беларусі і крыху ў Гішпаніі.

У 20 адкрыў кінапрадукцыю ў чужой краіне ў пік пандэміі. І не закрыў.

У 21 зняў дакументалку, якая з'яднала мясцовых гараджан і эмігрантаў і якую паказалі ў 8 гарадах розных краін.

У 22 адкрыў новы спосаб руху па горадзе і правеў гульню, якая наблізіла дзясятак чалавек да сваіх гарадоў і пераадкрыла іх з новых адметных бакоў.

У 23 я пераадкрываю пісьмовую мову і ператвараю вершы дзясяткаў нашых аўтараў ў візуальныя палотны для ўсяго свету, літара за літарай. Месяцы 4 як ніколі ўпарта іду да вельмі пэўнай мэты, і рух - яе частка

Мне толькі што споўнілася 24, і жыццё не за, а перада мной.


Каб бачыць горад і сваё асяроддзе агулам па-новаму, і каб разумець усе яго магчымасці і фічы, трэба з чагосьці пачаць. Каб пабачыць, трэба навучыцца па-рознаму глядзець.

Як ідзеш па вуліцы сёння, спыніся, сядзь ці стой — і пачні разглядаць дэталі вельмі канкрэтнага будынку, няважна, вялікага гмаху ці малой прыбудовы. Паразглядай яго хвілін 5, пакуль не будзеш ведаць, дзе знаходзіцца кожны малы надпіс, слой фарбы ці адколатая цаглінка. І ідзі сабе далей.


Горад - гэта прыгода. Месца, дзе ты жывеш, ужо зараз можа быць крыніцай вялікай цікаўнасці і любові, прыносіць пачуццё далучанасці і прыналежнасці, прынесці самае жывое ўзаемадзеянне - з самім горадам, з яго жыхарамі, з людзьмі навокал. У двух словах - будзьце як дзеці, лол. Паглядзіце, як яны ставяцца да любога месца, у якое трапляюць, нават без вялікага розуму і досведу жыцця. Дык злучы дзіцячы, прыгодніцкі падыход са сваімі разумнымі мазгамі.
Хутчэй за ўсё ты не выкарыстоўваеш і 10% патэнцыялу гораду, у якім жывеш, дык чаго тады скардзішся на тое, як у ім бывае сумна і нецікава?

Гэты патэнцыял найчасцей падобны ў розных гарадоў - ад Дэлі да Ванкуверу. Мая справа тут - данесці пэўны спосаб бачання прасторы навокал і ўзаемадзеяння з ёй.

Катэгарычна не згодны з тым, што:
Гарады перапоўнены і згубілі пачуццё супольнасці.
Жыць у горадзе болей стрэсова, чым па-за горадам.
Твой горад нецікавы, шэрыя, нежывы, у ім няма чаго рабіць
. Лухта, дзе б ты ні быў і ў якіх умовах не жыў бы зараз. Калі ты дачытаў дасюль, значыць дакладна для цябе гэта будзе не так, калі паглядзець іншым спосабам.

Часам напішу сюды разумныя завумныя рэчы, а часам вельмі простыя і практычныя. І яшчэ ёсць некалькі ачмурэнных навінаў, якімі не церпіцца падзяліцца. Таму на сувязі і дзяліцеся гэтым каналам з усімі, каму ён можа быць карысным!

Показано 20 последних публикаций.