Прыгода свайго раёну (3 парады)
Пераехалі нядаўна ў цэнтр - а насамрэч, у стары раён збоку цэнтральнага цэнтру. Учора вадзіў сваю каханую па гэтай частцы гораду. Я та тут ужо амаль кожны завулак ведаю - у мяне тут студыя ўжо некалькі месяцаў, і большасць працоўных і мастацкіх справаў адбываецца тут ужо з лета. Гэты малы параднік я пішу для сябе ў такой жа ступені, як і для цябе, бо сам хачу вынесці найбольш карысці, цікаўнасці і паэтыкі з месца, куды пераехаў.
Тэорыя:
Чым лепей і дэталёвей даведаешся месца, дзе жывеш, тым лягчэй жыць. Ведаеш, дзе ў пары крокаў надрукаваць дакумент, дзе робяць лепшы хлеб, дзе можна зручна пастрыгчыся (я вось два гады лысым хадзіў, а апошія месяцы спрабую розных майстроў), дзе трэба вельмі ўважліва сачыць, каб не трапіць пад машыну, і дзе цікава было б схадзіць на культурную падзею. Факт, што многія з гэтых рэчаў вакол сябе прасцей адшукаць ходзячы па вуліцы, чым ходзячы па інтэрнэце. Да таго ж, у кожнага месца хапае сваіх загадак і пабочных квэстаў, за якія можна бы і ўзяцца і, напрыклад, моцна дапамагчы суседзям па доме, вуліцы ці раёне.
Практыка:
1. Абазнач, дзе ўвогуле 'твой раён'. Што ты лічыш часткай свайго раёну, а што не? Якія мясцовыя арыентыры аддзяляюць твой раён ад нейкіх суседніх, і чаму? Адкажы на гэтыя пытанні ў галаве або на паперы (а найлепей нават з мапай) - высновы могуць быць цікавымі!
2. Мінімум раз на пару месяцаў (а лепей часцей). А лепей, прама сёння ці заўтра (тым больш, нядзеля!) адпраўся на прагулянку па сваім раёне, без асаблівых мэтаў, проста так. Назаву гэта жартаўліва разведкай, але па факце гэта так - ты разведваеш, што адбылося, змянілася, палепшылася і пагоршылася, адкрылася і закрылася, і ўвогуле што новага ты можаш заўважыць у непасрэднай блізкасці да свайго дому.
3. Асобна знайдзі пару загадак ці квэстаў (індывідуальных ці актуальных многім) - адкуль пастаянна ідзе гэты шум і што з ім зрабіць? Што можна зрабіць з ападаючымі з даху аб'ектамі? Што адбываецца ў гэтым месцы, якое адкрыта пару разоў на тыдзень? Чаму ў гэтым пад'ездзе штомесяц перафарбоўваюць усе сцены? Дзе на раёне расце карысная расліна? Якія шляхі і скарачэнні шляхоў у нас я яшчэ не ведаю ці не выкарыстоўваю?
Такім чынам, у базавых стасунках са сваім раёнам я бы вызначыў тры практыкі - вызначэнне, разведванне і загадкі/невядомае. Калі ты нядаўна пераехаў ці пераехала, можаш пачаць асваенне новых месцаў з гэтага, а калі жывеш тут даўно - прарабляй гэта прыкладна раз на месяц. Так, і вызначаць межы таксама можна некалькі разоў. часам адчуванне таго, што свой раён а што не, змяняецца з розных прычын, і разведку з загадкамі можа быць цікава праводзіць рэгулярна - самастойна ці з кампаніяй.
Таму выходзь з дому і рабі рух!