#Наваградак, від на плошчу Рынак
1930-ыя / 2023
Па традыцыі, 6 кастрычніка, на ўгодкі са дня народзінаў, прыгадваем на нашым канале Яна Булгака — слыннага фатографа, які ў свой час зрабіў шмат прыгожых здымкаў Беларусі, Літвы і Польшчы, пакінуў па сабе багатую культурную спадчыну.
Канешне, спадар Булгак не мог не прысьвяціць частку сваіх прац роднаму краю, таму фота Наваградка і ваколіц займаюць у ягонай творчасьці асаблівае месца. Натуральна, тое-сёе з іх трапляла і на тагачасныя паштоўкі. Па магчымасьці, стараюся выкупаць з замежных аукцыёнаў такія карткі з нашымі мясьцінамі. На іх яшчэ цэлыя нашыя гарады і мястэчкі да Другой сусьветнай.
На гэтым экзэмпляры бачым колішні палац Радзівілаў на Рыначнай плошчы, від ад "Крамаў" — тутэйшых гандлёвых радоў. Абодва помніка старадаўняй архітэктуры да нашых часоў не дайшлі...
(калекцыя @poshtabel,
фота: inst air_rarity)
#Булгак