30 снежня 1904 году ў Маладэчне нарадзіўся Зэлік Аксэльрод — беларускі габрэйскі пісьменнік, паэт-лірык і перакладчык.
Шмат скітаўся з прычыны Першае Ўсясветнае Вайны. У Маскве атрымаў выдатную адукацыю ў яе шматлікіх навучальных установах. Менавіта мастацкая атмасфэра Масквы 1920-х паўплывала на фармаванне паэтычнага густу Аксэльрода, творы якога вылучаліся лірызмам.
Пасля вучобы вярнуўся ў Менск. За кароткае жыццё выпусьціў 4 кніжкі вершаў, першую ў 1922 годзе. Пісаў на мове ідыш.
Пастаянна абвінавачваўся крытыкамі ў «буржуазным індывідуалізьме», «нездаровай цікавасці да мінулага» і г. д.
У вершах ухваляў сацыялістычныя пераўтварэнні ў краіне, сяброўства савецкіх народаў. Перакладаў на ідыш творы Янкі Купалы.
Сябра БелАПП з 1928 году, сябра СП СССР з 1934 году. Пасля вяртання ў Беларусь працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, а з 1931 году адказны сакратар габрэйскага часопісу «Беластокер Штэрн» (Зорка).
Пераклаў паэму «Вялікаму Сталіну ад беларускага народу», але гэта ня выратавала яго ад рэпрэсіяў.
Разам зь Ізі Харыкам узначальваў сэкцыю габрэйскіх пісьменнікаў пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі, Харык быў арыштаваны НКУС у 1937 годзе і расстраляны 29 кастрычніка 1937 году разам з шматлікімі іншымі пісьменнікамі.
На допыце 18 чэрвеня 1941 году быў абвінавачаны ў дачыненні да «пісьменніцкае нацыяналістычнае арганізацыі».
Па сведчаннях відавочцаў, 26 чэрвеня 1941 году пры адступленні Чырвонае Арміі зь Менску зняволеных адвезлі ў лес, адабралі палітычных і расстралялі, у тым ліку і Аксэльрода, якому на той момант было 37 гадоў. Родныя ведалі толькі аб арышце, завіхаліся аб вызваленні, дамагліся заступніцтва Ільлі Эрэнбурга і доўгія гады атрымлівалі супярэчлівыя адказы на запыты аб лёсе Зэліка Аксэльрода.
#маладзечаншчына