Репост из: Супер Мова
🇷🇺 Турысты з Піцера 🇷🇺
👑 10 ліпеня 1705 году расейскі цар Пётар І, які ваяваў са швэдамі і таму знаходзіўся ў Полацку зь неафіцыйным несяброўскім візытам, адзначыў свае імяніны.
Назаўтра, 11 ліпеня, ён прачнуўся, паспрабаваў прамовіць слова «достопрімечательності» і ня здолеў.
⛪️ ...Неўзабаве цар з набліжанымі ўвайшлі ў сабор сьвятой Сафіі. Пётар, не азіраючыся па баках, рушыў да алтара. Гісторыкі лічаць, што манарх-рэфарматар хацеў там аблягчыцца. Звычайная, калі падумаць, фізіялягічная патрэба. Для душы і цела. Аднак шлях цару моўчкі загарадзілі некалькі манахаў. Пётар спыніўся.
👑 «Но-но», — сказаў ён прымірэнча. — «А яшчэ лічыце сябе эўрапейцамі. А нас ардой азіяцкай. Не даюць пасцаць чалавеку. Да таго ж госьцю, які проста захацеў зірнуць на гэтыя... дыстпрстр...»
⛪️ «Што за морда, пытаюся?» — крыкнуў цар. І тады адзін з манахаў зірнуў проста ў пахмельныя вочы цара і спакойна адказаў:
«А гэта сьвяты пакутнік Ясафат Кунцэвіч, якога забілі праваслаўныя ератыкі».
🗡 Паводле гістарычных крыніцаў, у той дзень цар уласнаручна забіў вікарыя Зайкоўскага, Меншыкаў — айца Кнышэвіча, пасеклі шаблямі закрыстыяна Кандратовіча, казаньніка Калбячынскага, айца Кізікоўскага і брата Анкудовіча. Некаторых іншых уніятаў з сафійскага храму забілі на другі дзень.
🧨 Ёсьць і іншыя вэрсіі таго, што адбылося ў Сафіі тым ліпеньскім днём... Так ці інакш, уніяцкія манастыры былі пасьля гэтага зачыненыя, а сам храм Пётар загадаў перарабіць у склад пораху і амуніцыі. Празь пяць гадоў расейцы яго ўзарвуць.
😞 А яшчэ праз трыста гадоў цара Пятра на гэтых абшарах хто-ніхто ўсё яшчэ будзе па звычцы называць «нашым», «геніяльным», «пэрсанажам айчыннай гісторыі». Дом, дзе ён п’янстваваў у Полацку, рэканструююць. І будуць дзякаваць яму за Новы год — які ў Беларусі нібыта ўвёў менавіта той «імяніньнік» (што хлусьня і няпраўда).
© А дом, дзе ён п'янстваваў, не толькі рэканструявалі, а й дошку навесілі, дзе запісана пра тое, што ён тут быў. Во, што адбываецца з народам, у якога адбілі нацыянальную памяць і годнасьць. А многія з гэтага народу дагэтуль ня хочуць прасынацца, бо адсутнасьць памяці й годнасьці спаць не перашкаджае, ды й ня трэба пра праблемы думаць. - Зоська (Ліда) 11,07,2013 08:53
© Гэныя манахі выбралі хрысьціянскую веру перад абліччам азіяцкае зяпы. Тым яны сталіся падобнымі да першых хрысьціянаў, што выбіралі веру перад абліччам зяпаў ільвіных. Беларусу варта мець іх за прыклад. - cioma 11,07,2013 22:51
🗓 Каляндар Бахарэвіча - Турысты з Піцера
За апошнюю тысячу гадоў беларусы ваявалі з расейцамі як мінімум 100 год. Многія з гэтых войнаў былі страшнейшыя за ІІ сусьветную, а агулам нам вядома пра дзясяткі войнаў з усходнім суседам. Разьбярэмся зь мітамі, у якія паверыла шмат беларусаў.
▶️ Глядзіце відэа — Колькі разоў беларусы ваявалі з расейцамі
#мова @supermova #каляндар