17 верасня 1939 ў Княгініне.
Многія беларусы ў той дзень сапраўды сустракалі бальшавікоў з надзеяй. Яны верылі савецкаму радыё, а у многіх радня жыла па той бок мяжы. Аднак ужо першая сустрэча пакінула людзей ашарашанымі:
Успаміны Анатоля Сцебуракі
Успаміны Лідзіі Антановіч
Многія беларусы ў той дзень сапраўды сустракалі бальшавікоў з надзеяй. Яны верылі савецкаму радыё, а у многіх радня жыла па той бок мяжы. Аднак ужо першая сустрэча пакінула людзей ашарашанымі:
«На пероне каля Княгінінскага вакзала была ўсталяваная трыумфальная арка. Усе, ад малых да старых, адзеліся ў найлепшае: дэмісезонныя палітоны, строі, капелюшы. Калі на перон прыбыў паравоз, з вагона высыпала купка таварышаў у гімнасцёрках. Спыніліся, пачалі аглядацца. Узнікла паўза, некаторыя госці так і засталіся трымацца за парэнчы. Сярод прыезджых пачуліся ўстрывожаныя галасы: «Куды мы трапілі? Дзе мітынг вызваленых беларускіх сялян? Сабраліся ж адныя буржуі!» Упаўнаважаны арганізатар сустрэчы ледзь даў рады патлумачыць, што гэта і ёсць тыя самыя "трудзяшчыеся".»
Успаміны Анатоля Сцебуракі
«У першую чаргу ўсіх здзівіла армія. Выклікала ўсмешку прымітыўная зброя, а таксама вайсковы рыштунак чырвонаармейцаў. Іх некультурнасць адразу кідалася ў вочы.»
Успаміны Лідзіі Антановіч