Слухаем вініл. The Blue Effect / Osamělá ulice - Deserted Alley“The Blue Effect” – самы ўплывовы чэшскі музычны гурт. Поспех да музыкаў прыйшоў падчас іх выступу на другім Чэхаславацкім біт-фэсце, дзе Радзім Хладзік быў прызнаны лепшым гітарыстам фестывалю, а сам калектыў — лепшым гуртом.
Пасля падзей 68 года, новыя чэхаславацкія ўлады пачынаюць змагацца з англіцызмамі і прымаюць рашэнне паводле якога гурты, якія мелі англамоўныя назвы, павінны былі змяніць іх на чэшскія. Так “The Blue Effect” ператварыўся спачатку на "Modrý efekt", а затым і на "M.EFEKT". Менавіта пад такімі назвамі вы можаце сустрэць іх у сеціве, але гэта ўсё яны.
Я доўга вагаўся, як правільна вымаўляць імя Radim Hladík. Ці то выключна ў чэшскай транкрыпцыі, ці то на беларускі манер. І спыніўся на другім варыянце. Няхай фанаты“The Blue Effect” мяне прабачаць.
https://www.youtube.com/watch?v=MH1TIz2keok#ПраМузыку