Рудзі / Відэагульні


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Игры


Беларускі YouTube канал пра відэагульні:
https://www.youtube.com/Рудзі
Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://youtube.com/@rudzi_stream
https://www.twitch.tv/rudzi_game
Дапамагчы аўтару:
https://www.patreon.com/rudzi_game

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Игры
Статистика
Фильтр публикаций


Вітаю, сябры! Новы Ягоны хутар!

Пакажу, як сам упершыню рабіў тумбу і што выйшла, як сцяну імітацыяй бруса абшываў, ды разглядаў "падарункі", якія былы гаспадар пакінуў у сцяне. Ну, і што зноў усё ад маразоў памёрзла, нечакана 🙂

Прыемнага прагляду!

https://youtu.be/vjMipOwOmD8




Так-так-так...


Айда глядзець Гульнявыя навіны! Насыпана ажно 10+ гульняў у відэа!

Monster Hunter Wilds хоць і набрала амаль паўтара мільёны анлайну - не рэкамендуецца для набыцця, стваральнік вядомага PUBG распачаў працу адразу над трыма праектамі. Рыхтуецца новы/стары платформер па Тэрмінатары, а ў бліжэйшы дні чакаем некалькі цікавых рэлізаў.

https://youtu.be/3-GLdPtzOyo


Дзеўкі, трымайся - Індржых зможа хадзіць да барбера пасля новых абнаўленняў KCD2. Чысты секс.

465 0 5 34 46

Знайшоў свае дзіцячыя кнігі ў маці. Скарб, не меней. Будзем перадаваць наступнаму пакаленню 🥰

474 0 3 14 107

Вось што такое 50 адценняў шэрага. Божа, вочы вылупляюцца разабрацца "які гэта шэры з шэрых" 👴🏻

487 0 2 23 33

Сябры. Старонка Patreon Рудзі гэта не толькі магчымасць падтрымаць справу аўтара, два гульнявых каналы, влогавы канал з хутурам, а і магчымасць атрымаць як ранні доступ, так і дадатковы кантэнт. На старонцы з'яўляюцца відэа для спонсараў. За мінулы месяц выйшла тры ролікі (у некаторых правайдараў працуе толькі праз ВПН, бяспечна ў Беларусі):

1. Выбрана самае цікавае з дзённікаў распрацоўшчыкаў рэмейку першай Готыкі і, зразумела, агучана. Глядзець.

2. Абагуленая інфармацыя пра беларускі кіберпанкавы праект Replaced і самае цікавае + агучка з вялікай геймплэйнай прэзентацыі мінулага года. Глядзець.

3. Агучка недаўняга разбора анонсавага трэйлера Вядзьмар 4 ад распрацоўшчыкаў. Як ствараўся Баўк, дзяўчына Міёні і колькі часу спатрэбілася на здымкі. Глядзець.

Вядома, на гэтым праца не спыняецца, і будуць дадавацца іншыя ролікі. Ідэі для іх ужо ёсць. Спасылка на старонку Patreon.

Дзякуй за ўвагу і падтрымку.


І зноў сёння пайду ў гэты ваш Avowed. Хто, калі не я? 💪


Да "Ягонага хутара" таксама рыхтуемся на наступным тыдні. Вось, сам сабраў першы камод (ці як гэта тумба называецца) з матэрыялаў, а не куплены ў краме. Не ідэальны канструктыўна, але і не разваліўся 😀

588 0 0 12 83

Калі бачу гэта замест Steam, ці PC:

-Да каб цябе!

І здавалася бы, проста ж іншая крама. А ўжо нібыта ў думках разумееш, што прапусціш гэту гульню :)

642 0 0 17 35

Паспяшаўся я. Гэтая грыбная прыгода пачынае стамляць. Змагаюся з "найцікавейшымі квэстамі і дыялогамі". Працягваю назіранне.


(не) Прымусовая алкагалізацыя мясцовага насельніцтва.


Кампаньён у Avowed той яшчэ "следапыт". Адразу бачна, што чалавек цалкам адданы сваёй справе.

Ці не чалавек, тут не разабрацца.

675 0 1 22 35

Інэт не адрамантавалі, але трэба прызнацца, нешта намагаюцца ўжо тыдзень. Нават звязваліся з BeCloud (па іх словах) і даслалі мне інструкцыю па перепрашыўцы роўтара. Працуюць людзі :)


Дарэчы, Avowed з кожным запускам мне падабаецца ўсё болей. Яшчэ і таму, што я нарэшце нармальна выйшаў з першага горада ў лакацыю даследваць тэрыторыі і рабіць квэсты. Гарады неяк ва ўсіх гульнях душаць, і з іх пачынаць праходжанне - не самая крутая ідэя.




19:00

795 1 1 23 57

Чакаеце? Ну, чакайце, чакайце 👀

576 0 0 16 75

Нешта сёння/заўтра будзе 👀

Показано 20 последних публикаций.