💨 У мінулым годзе непагадзь атакавала нашу сядзібу 17 чэрвеня. Вецер сарваў два лісты шыферу з хлява з дровамі, перавярнуў арэлі і парваў на іх дах, адарваў кусок полікарбаната з цяпліцы, вырваў частку канька з хаты, патрапаў дах альтанкі. Дзякуй Богу, пашкоджанні былі не крытычныя, хутка ўсё адрамантавалі. Але з таго дня моцны вецер стаў выклікаць у мяне вялікі унутраны дыскамфорт.
Наступным разам, ужо 7 лютага гэтага года, парываў ветру не вытрымаў плот, які прыкрываў сядзібу з боку закінутага надзела былога ФАПа. Сяк-так падняўшы яго і залатаўшы дыры, я стаў чакаць вясны. Плот усё роўна трэба было мяняць, што і было зроблена некаторы час таму.
Сёння раніцай ветру не вытрымала яблыня і раскалолася на дзве часткі, пахараніўшы пад сабой арэлі (дах знішчаны ўшчэнт, астатняе можна паправіць), палову мамінай клумбы з ружамі і альтанку.
І тут павінен быць нейкі вывад, але ў галаве круцяцца толькі словы дзеда, якія ён заўсёды прамаўляў, калі непагадзь рабіла шкоду.
«Што ж ты зробіш, стыхія…»
#нататкі_лд