📝 Нататкі на палях 5.0***
📚 Учора быў у райцэнтры па справах і завітаў у бібліятэку. Туды мяне прывяла пэўная мэта: гэтым годам я збіраюся больш увагі накіраваць на гарод. Ёсць пэўныя задумкі, але не буду расказваць пра іх наперад — думаю, месяцы праз паўтары ў дзённіку з’явіцца новая рубрыка, тады і даведаецеся.
Ну а пакуль буду чытаць спецыяльную літаратуру***
😐
З-за таго, што надвор’е не цешыць снегам, часцяком з’яўляецца адпаведны, восеньскі, настрой — задуменны, меланхалічны, млявы. Трохі разагнаць кроў і думкі дапамагаюць прысядзібныя справы. Начэрпаеш са студні вады, назапасіш дроў у хаце на тыдзень, тое-сёе падсячэш-падколеш, пройдзешся з шуфлем па вырытых кратамі горках, каб зрэзаць іх і завезці зямлю ў цяпліцу, — глядзіш, ужо і гадзіна-другая мінулі, а разам з імі сышлі і сумныя думкі.
Але ўсё-ж такі не магу прывыкнуць да зімы без снегу ***
📑
Нагадаю, что ў Лукашынскага дзённіка ёсць свой стыкер-пак. Сёння я яго ў чарговы раз абнавіў. Паглядзець і дадаць можна
па спасылцы.
Інджой#нататкі_лд