Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Пакуль мы не развітаемся з камуністычным мінулым, мы не будзем вольнымі
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіў на акцыі, прысвечанай дню памяці «Дзяды» ў Варшаве:
«Свята "Дзяды" належыць традыцыі беларускай нацыі. Гэта шанаванне памяці тых, хто адышоў у іншы свет. Гэтую традыцыю ўшаноўваюць беларусы, украінцы, палякі і літоўцы.
Калі мы паглядзім на мапу і зразумеем, што гэтыя чатыры народы, якія аб'яднаныя, адразу ўзгадваем нашу супольную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, нашу супольную мінуўшчыну, спадчыну, а таксама нашу супольную сучаснасць. Я спадзяюся, што і супольную будучыню. Гэтыя народы аб’яднаныя ў тым ліку ў змаганні за волю, за тое, каб не было вайны ў нашым рэгіёне».
Беларусь адродзіцца толькі тады, калі з цэнтральнай плошчы знікне помнік Леніну
«Узгадваю размову ў будынку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Мы стаялі каля акна з Андрэем Кабяковым, які на той час быў першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. Мы глядзелі на помнік Леніну, які стаіць на цэнтральнай плошчы. Я тады сказаў: "Беларусь адродзіцца толькі тады, калі з гэтай плошчы знікне помнік Леніну". Ён павярнуўся да мяне з адкрытымі ад здзіўлення вачыма, не верачы, што член урада Беларусі такое кажа. І я сказаў: "Так, менавіта так лічу".
Пакуль мы не развітаемся з савецкім мінулым, з камуністычным мінулым, з жудаснай спадчынай Сталіна і сталінізму, мы не будзем вольнымі. Трэба пераадолець гэты бар'ер, які не здолелі пераадолець у 90-я.
Вялікая пашана ўсім дэпутатам тагачаснага незалежнага парламента, Беларускаму Народнаму Фронту, якія вярталі нас да нашых каранёў, нашай спадчыны, пракладалі шлях да незалежнасці. Але развітацца з камуністычным мінулым мы не змаглі, а значыць — гэта ўжо наш абавязак цяпер.
Сёння прапагандысты выходзяць у Курапаты, заяўляючы, што гэта няпраўда. Яны сцвярджаюць аб тым, што Сталін — герой. Сёння Лукашэнка працягвае сцвярджаць, што ўзорам для яго з'яўляецца Гітлер, Сталін. Мы павінны вывучыць гэты гістарычны ўрок. Мы павінны вярнуцца да нашых традыцый, ушаноўваць памяць нашых блізкіх, шанаваць і глядзець з надзеяй у будучыню, бо яны глядзяць сёння на нас. Яны даюць нам надзею, але наш лёс залежыць толькі ад нас. Жыве Беларусь!»