Важна, каб хутчэй наступіў час, калі ніхто не зможа нават паспрабаваць забараніць здымаць фільмы па творах Васіля БыкаваПавел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, падчас адкрыцця кінафестывалю незалежнага беларускага кіно
«BULBAMOVIE» распавёў пра
два гістарычныя прыклады цэнзуры і ціску на кінамастацтва з боку прадстаўнікоў Лукашэнкі: спробы забараніць паказ фільма польскага рэжысёра
Антонія Краўза, а таксама спробы недапушчэння ўдзелу «Беларусьфільма» у стварэнні кінастужкі па творы
Васіля Быкава «У тумане».Першая гісторыяПавел Латушка падчас свайго выступу ўзгадаў, што ў 2011 годзе ў конкурсную праграму кінафестывалю
«Лістапад» быў уключаны фільм
«Чорны чацвер» польскага рэжысёра Антонія Краўза. Гэты фільм паказваў трагічныя падзеі 17 снежня 1970 года, калі польскія салдаты стралялі ў мірных пратэстоўцаў — рабочых Гданьска.
Павел Латушка ўзгадаў, што падчас кінафестывалю ў Палацы Рэспублікі адбылася спрэчка з прадстаўніцай адміністрацыі Лукашэнкі
Ірынай Дрыгай. Яна патрабавала выключыць фільм з праграмы, бо ён нібыта быў «непрымальным для паказу». На яе словы Павел Латушка запытаў:
«Вы плануеце, што такое можа адбыцца ў Беларусі?»На гэта яна заявіла, што не. Успамінаючы, Павел Латушка тады адзначыў:
«Калі не, то і фільм здымаць з праграмы не буду».
Кіраўнік НАУ адзначыў, што ў сітуацыю тады нават спрабаваў умяшацца тагачасны кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі
Уладзімір Макей. Аднак, нягледзячы на ціск, фільм застаўся ў праграме кінафестывалю і быў паказаны. Больш за тое, польская актрыса
Марта Хонзатко, якая сыграла галоўную ролю, атрымала ўзнагароду за
«Лепшую жаночую ролю».
Другая гісторыяДругі выпадак тычыўся кінастужкі
Сяргея Лазніцы «У тумане», створанай па творы выбітнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Павел Латушка распавёў, што, займаючы тады пасаду Міністра культуры, на этапе падрыхтоўкі фільма атрымаў афіцыйны пісьмовы ліст за подпісам першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі,
Аляксандра Радзькова. У лісце гаварылася, што
«палітычна немэтазгодна ўдзельнічаць у здымках гэтага фільма».
Нягледзячы на гэтую пісьмовую забарону, Павел Латушка прыняў рашэнне падтрымаць праект. У выніку нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» стала сапрадзюсарам карціны. Фільм атрымаў высокую ацэнку на міжнародным узроўні і быў адзначаны ўзнагародай
Канскага кінафестывалю.
Павел Латушка падкрэсліў, што ён не мог нават уявіць сітуацыю, пры якой Беларусь магла б адмовіцца ад капрадукцыі фільма, створанага па творы выключнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
Павел Латушка нагадаў, што кінафестываль
«BULBAMOVIE» быў заснаваны ў 2011 годзе. Аднак пасля 2017 года фестываль прыпыніў сваю дзейнасць і аднавіўся толькі ў 2020 годзе — ужо за мяжой.
«На жаль, сёння ў Беларусі немагчыма ладзіць незалежныя кінапаказы. У краіне страляюць у людзей, катуюць, і нацыянальнае незалежнае кіно пераследуецца», — адзначыў Павел Латушка.
Напрыканцы свайго выступу Латушка падкрэсліўі:
«Важна, каб хутчэй наступіў час, калі ніхто не зможа нават паспрабаваць забараніць здымаць фільмы па творах Васіля Быкава, каб ніхто не мог забараніць паказваць польскае кіно ў рамках нашых кінафестываляў. Мы вернемся ў Беларусь, і міжнародны кінафестываль «Лістапад» стане адкрытай пляцоўкай для света кінамастацтва, як для беларусаў, так і для нашых сяброў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя памкненні нашага народа».Фота: Reform.news. На здымку: Януш Гаўрылюк, Сяргей Лазніца, Павел Латушка.