☠️ 12 снежня 1586 года ў сваім гродзенскім палацы памёр кароль Стэфан Баторый
Пра яго заслугі для горада і дзяржавы было ўжо сказана шмат. Сёння мы дамо голас яго сучасніку.
✍️ Марцін Кромер, гісторык і пісьменнік эпохі рэнесансу, вармінскі біскуп, у апошнім выданні сваёй хронікі гісторыі Рэчы Паспалітай XVI ст., якое выйшла тры гады пасля смерці караля ("De origine et rebus gestis Polonorum", 1589), змясціў такую эпітафію Стэфану Баторыю.
Падаем таксама арыгінал на лацінскай мове для адмыслоўцаў (магчыма, у вас атрымаецца палепшыць наш далёкі ад навуковага пераклад):
Нам падаецца, што гэтыя некалькі радкоў шмат у чым раскрываюць маштаб асобы нашага караля. Вельмі годна яны б глядзеліся на помніку, які абавязкова раней ці пазней у Гродне паўстане 💪
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

У храме больш чым Святар
У дзяржаве больш чым Кароль
У меркаваннях больш чым Сенатар
У судзе больш чым Юрыст
У войску больш чым Правадыр
На полі бою больш чым Салдат
У перажыванні нягодаў і прабачэнні крыўд больш чым Муж
У абароне грамадскай свабоды больш чым Грамадзянін
У сяброўстве больш чым Сябар
У штодзённасці больш чым Блізкі
У паляванні і падпарадкаванні дзічыны больш чым Леў
У астатнім жыцці больш чым Філосаф.
Падаем таксама арыгінал на лацінскай мове для адмыслоўцаў (магчыма, у вас атрымаецца палепшыць наш далёкі ад навуковага пераклад):
In templo plus quam Sacerdos
In Republica plus quam Rex
In sententia dicenda plus quam Senator
In iudicio plus quam Iurisconsultus
In exercitu plus quam Imperator
In acie plus quam Miles
In adversis perferendis iniuriisque condonandis plus quam Vir
In publica libertate tuenda plus quam Civis
In amicitia colenda plus quam Amicus
In convictu plus quam Familiaris
In venatione forisque domandis plus quam Leo
In tota reliqua vita plus quam Philosophus.