Rodnaja historyja


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Гісторыя Беларусі.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


27 červienia 1863 hodu pamior Zyhmunt Sierakoŭski — adzin z kiraŭnikoŭ paŭstańnia 1863–1864 hadoŭ. Za karotki termin sabraŭ paŭstancki adździeł kolkaściu 5 tys. čałaviek. Jahony adździeł 23/24 krasavika byŭ raźbity rasiejskimi vojskami, ale častka adździełu acaleła j praciahnuła zmahańnie. U nastupnaj bitvie la miastečka Biržy jany byli kančatkova raźbityja. Sam Sierakoŭski byŭ paranieny ŭ hrudzi navylet, patrapiŭ u pałon.

27 чэрвеня 1863 году памёр Зыгмунт Серакоўскі — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў. За кароткі тэрмін сабраў паўстанцкі адзьдзел колькасьцю 5 тыс. чалавек. Ягоны адзьдзел 23/24 красавіка быў разьбіты расейскімі войскамі, але частка адзьдзелу ацалела й працягнула змаганьне. У наступнай бітве ля мястэчка Біржы яны былі канчаткова разьбітыя. Сам Серакоўскі быў паранены ў грудзі навылет, патрапіў у палон.


27 červienia 1784 hodu naradziŭsia Lavon Baroŭski — litaraturaznaviec, filolah, historyk i tearetyk litaratury, pedahoh i publicyst; adzin ź viadomych prafesaraŭ Vilenskaha ŭniversytetu 1820-ch, kali Adam Mickievič i jahonyja adnahodki atrymlivali ŭ Vilni adukacyju.

27 чэрвеня 1784 году нарадзіўся Лявон Бароўскі — літаратуразнавец, філёляг, гісторык і тэарэтык літаратуры, пэдагог і публіцыст; адзін зь вядомых прафэсараў Віленскага ўнівэрсытэту 1820-х, калі Адам Міцкевіч і ягоныя аднагодкі атрымлівалі ў Вільні адукацыю.


27 červienia 1697 hodu adbyłosia abrańnie Aŭhusta II Mocnaha vialikim kniaziem litoŭskim, ruskim i žamojckim, jaki kiravaŭ u 1697—1706 hadach i ŭ 1709—1733 hadach.

27 чэрвеня 1697 году адбылося абраньне Аўгуста ІІ Моцнага вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім, які кіраваў у 1697—1706 гадах і ў 1709—1733 гадах.


А таксама адмін пастараецца наладзіць сталы расклад і публікаваць кожны дзень допіс(ы). Але, шаноўныя! Прашу актыўней ставіць рэакцыі на допісы! І таксама, калі ў вас ёсьць нейкія прапановы й ідэі наконт допісаў то калі ласка пакідайце іх у камэнтары! Адмін усё чытае й заўважае!😁


UVAHA!
Šanoŭnyja čytačy! U kamentarach apošnim časam raspaŭsiudžvajecca spam! Kali łaska kidajcie skarhi na padobnyja paviedamleńni j nie pierachodźcie pa ichnich spasyłkach! Usim dziakuju, chto adhukniecca j damapoža!

УВАГА!
Шаноўныя чытачы! У камэнтарах апошнім часам распаўсюджваецца спам! Калі ласка кідайце скаргі на падобныя паведамленьні й не пераходзьце па іхніх спасылках! Усім дзякую, хто адгукнецца й дапаможа!


25 červienia 1932 hodu naradziŭsia Časłaŭ Kudaba — biełaruski j litoŭski hieohraf-krajaznaviec, ekołah, łaŭreat Dziaržaŭnaj premii Lietuvy (1984, 1993).

25 чэрвеня 1932 году нарадзіўсяе Часлаў Кудаба — беларускі й літоўскі географ-краязнавец, эколаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Летувы (1984, 1993).


25 červienia 1905 hodu naradziŭsia Piatruś Broŭka— biełaruski prazaik, paet i pierakładnik; staršynia praŭleńnia Źviaza piśmieńnikaŭ BSSR. Akademik AN BSSR.

25 чэрвеня 1905 году нарадзіўся Пятрусь Броўка— беларускі празаік, паэт і перакладнік; старшыня праўленьня Зьвяза пісьменьнікаў БССР. Акадэмік АН БССР.


22 červienia 1896 hodu naradziŭsia Branisłaŭ Turonak — biełaruski hramadzki dziejač. Skončyŭ Vilenskija biełaruskija nastaŭnickija kursy j pastupiŭ u Vilenski ŭniversytet na medyčny fakultet. Paśla zakančeńnia ŭniversyteta j dvuchhadovaj praktyki B. Turonak atrymaŭ dyplom doktara lekarskich navuk. Pracavaŭ u vilenskaj klinicy.

22 чэрвеня 1896 году нарадзіўся Браніслаў Туронак — беларускі грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы й паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт на мэдычны факультэт. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта й двухгадовай практыкі Б. Туронак атрымаў дыплём доктара лекарскіх навук. Працаваў у віленскай клініцы.


Šanoŭnyja! Budzіem pamіatać padzіeі tych žudasnych časoŭ, іch hіerojaŭ і bіerahčy našuju Macі Bіełaruś!

Шаноўныя! Будзем памятаць падзеі тых жудасных часоў, іх герояў і берагчы нашую Маці Беларусь!


22 červienia 1941 hodu nacystoŭskaja Niamieččyna razam z svaimi źviaźnikami — Vuhorščynaj, Italijaj, Rumynijaj, Słavaččynaj, Finlandyjaj i Charvatyjaj napali na Saviecki Źviaz. Pačałasia niamiecka-savieckaja vajna (u savieckaj histaryjahrafii — Vialikaja Ajčynnaja vajna) Była najvažniejšaj častkaj Druhoje suśvietnaje vajny. Tym samym, u chutkim časie, cełaja Biełaruś apynułasia pad novaj, niamieckaj akupacyjaj.

22 чэрвеня 1941 году нацыстоўская Нямеччына разам з сваімі зьвязьнікамі — Вугоршчынай, Італіяй, Румыніяй, Славаччынай, Фінляндыяй і Харватыяй напалі на Савецкі Зьвяз. Пачалася нямецка-савецкая вайна (у савецкай гістарыяграфіі — Вялікая Айчынная вайна) Была найважнейшай часткай Другое сусьветнае вайны. Тым самым, у хуткім часе, цэлая Беларусь апынулася пад новай, нямецкай акупацыяй.


22 červienia 1888 hodu naradziŭsia Alaksandar Ćvikievič — biełaruski hramadzka-palityčny dziejač, historyk, juryst, filozaf, publicyst. Z 1921 pa 1923 Ćvikievič zajmaŭ pasadu ministra zamiežnych spravaŭ va ŭradzie BNR Vacłava Łastoŭskaha. Byŭ staršyniom I Ŭsiebiełaruskaj kanferencyi ŭ Prazie, jakaja adbyvałasia ŭ vieraśni 1921 h.

22 чэрвеня 1888 году нарадзіўся Аляксандар Цьвікевіч — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык, юрыст, філёзаф, публіцыст. З 1921 па 1923 Цьвікевіч займаў пасаду міністра замежных справаў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага. Быў старшынём І Ўсебеларускай канфэрэнцыі ў Празе, якая адбывалася ў верасьні 1921 г.


20 červienia 1948 u Viazyncy adkryty filijał Dziaržaŭnaha litaraturnaha muzeja Janki Kupały.

*Dziaržaŭny litaraturny muzej Janki Kupały — litaraturny j memaryjalny muzej, pryśviečany žyćciu j tvorčaści klasyka biełaruskaj litaratury, narodnaha paeta Janki Kupały. Adzin sa starejšych litaraturnych muzejaŭ Biełarusi, jaki daśleduje, źbiraje j interpretuje litaraturnuju spadčynu narodnaha paeta, klasyka biełaruskaj litaratury.
Na fota: łahatyp muzeja.

20 чэрвеня 1948 у Вязынцы адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы.

*Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы — літаратурны й мэмарыяльны музэй, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці клясыка беларускай літаратуры, народнага паэта Янкі Купалы. Адзін са старэйшых літаратурных музэяў Беларусі, які дасьледуе, зьбірае й інтэрпрэтуе літаратурную спадчыну народнага паэта, клясыка беларускай літаратуры.
На фота: лагатып музэя.


20 červienia 1606 hodu ŭ Mahilovie pačałosia paŭstańnie miaščan — vystupleńni miaščan Mahilova suprać haradzkoj rady, jakija ciahnulisia z 1606 pa 1610 hh. Padziei mieli amal 20-hadovuju pieradhistoryju niezadavolenaści miaščan złoŭžyvańniami j chabarnictvam mahistrata.
Na fota: paŭstańnie ramieśnikaŭ u Mahilovie 1606—1610 hh. Mahiloŭski abłasny krajaznaŭčy muzej.

20 чэрвеня 1606 году ў Магілёве пачалося паўстаньне мяшчан — выступленьні мяшчан Магілёва супраць гарадзкой рады, якія цягнуліся з 1606 па 1610 гг. Падзеі мелі амаль 20-гадовую перадгісторыю незадаволенасьці мяшчан злоўжываньнямі й хабарніцтвам магістрата.
На фота: паўстаньне рамесьнікаў у Магілёве 1606—1610 гг. Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй.


19 červienia 1669 hodu abrany na pasad Michał Karybut-Višniaviecki — karol polski j vialiki kniaź litoŭski (1669—1673). Apošni pradstaŭnik małodšaj linii kniažackaha rodu Višniavieckich hierba «Karybut» (Hiedziminavičy).

19 чэрвеня 1669 году абраны на пасад Міхал Карыбут-Вішнявецкі — кароль польскі й вялікі князь літоўскі (1669—1673). Апошні прадстаўнік малодшай лініі княжацкага роду Вішнявецкіх герба «Карыбут» (Гедзімінавічы).


100 hadoŭ tamu, 19 červienia 1924 hodu naradziŭsia Bykaŭ Vasil Uładzimiravič — vybitny biełaruski piśmieńnik i hramadzki dziejač, udzielnik Druhoj suśvietnaj vajny, kapitan. Narodny piśmieńnik Biełarusi. Praciahły čas žyŭ i pracavaŭ u Horadni: u 1956—1972 hadach — litsupracoŭnik, zatym litkansultant hazety «Haradzienskaja praŭda», u 1972—1978 hadach — sakratar Haradzienskaha abłasnoha adździaleńnia Sajuza piśmieńnikaŭ.

100 гадоў таму, 19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Быкаў Васіль Уладзіміравіч — выбітны беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч, удзельнік Другой сусьветнай вайны, капітан. Народны пісьменьнік Беларусі. Працяглы час жыў і працаваў у Горадні: у 1956—1972 гадах — літсупрацоўнік, затым літкансультант газэты «Гарадзенская праўда», у 1972—1978 гадах — сакратар Гарадзенскага абласнога адзьдзяленьня Саюза пісьменьнікаў.


18 červienia 1957 pamior Vitold Kaetanavič Białynicki-Birula — biełaruski žyvapisiec-pejzažyst. Raźvivaŭ tradycyju liryčnaha pejzaža kanca 19 stahodździa. Najbujniejšaja kalekcyja pracaŭ Vitolda Białynickaha-Biruli (444 pałotny) znachodzicca ŭ Nacyjanalnym mastackim muzei Respubliki Biełaruś.

18 чэрвеня 1957 памёр Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля — беларускі жывапісец-пэйзажыст. Разьвіваў традыцыю лірычнага пэйзажа канца 19 стагодзьдзя. Найбуйнейшая калекцыя працаў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (444 палотны) знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь.


18 červienia 1806 hodu naradziŭsia Michał Vałovič — biełaruski revalucyjaner, udzielnik nacyjanalna-vyzvolnaha paŭstańnia (1830—1831), sacyjalist-utapist.

18 чэрвеня 1806 году нарадзіўся Міхал Валовіч — беларускі рэвалюцыянэр, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1830—1831), сацыяліст-утапіст.


Вітаем усіх!

Сёння хочам параіць вам незвычайны канал Усё пра ўсё, які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!

Далучайцеся: https://t.me/allabouttexnologys


Дранікі, таксама Дзяруны — страва беларускай кухні, невялікія праснакі з таркаванай бульбы ды мукі, з начыньнем альбо безь яго.

Дранікі зьяўляюцца адной з самых вядомых беларускіх страваў, аднак у беларускую кухню яны прыйшлі ў першай палове XІX стагодзьдзя зь нямецкай кухні пры пасярэдніцтве жыдоўскай, дзе яны вядомыя як «латкес». Пісьмовы рэцэпт (blіnkі kartoflane) упершыню падаецца ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830). Гэтая страва таксама вядомая ў нямецкай, чэскай, украінскай і летувіскай кухнях.

15 траўня 2022 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла Рашэньне аб улучэньні ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі традыцыі выпяканьня бабкі, дранікаў і таркаванкі зь цёртай бульбы.


Draniki, taksama Dziaruny — strava biełaruskaj kuchni, nievialikija prasnaki z tarkavanaj bulby dy muki, z načyńniem albo bieź jaho.

Draniki źjaŭlajucca adnoj z samych viadomych biełaruskich stravaŭ, adnak u biełaruskuju kuchniu jany pryjšli ŭ pieršaj pałovie XIX stahodździa ź niamieckaj kuchni pry pasiarednictvie žydoŭskaj, dzie jany viadomyja jak «łatkies». Piśmovy recept (blinki kartoflane) upieršyniu padajecca ŭ knizie Jana Šytlera «Kuchar dobra navučany» (1830). Hetaja strava taksama viadomaja ŭ niamieckaj, českaj, ukrainskaj i letuviskaj kuchniach.

15 traŭnia 2022 hodu Respublikanskaja navukova-metadyčnaja rada pry Ministerstvie kultury Biełarusi ŭchvaliła Rašeńnie ab ułučeńni ŭ Dziaržaŭny śpis historyka-kulturnych kaštoŭnaściaŭ Biełarusi tradycyi vypiakańnia babki, dranikaŭ i tarkavanki ź ciortaj bulby.

Показано 20 последних публикаций.