Rodnaja historyja


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Гісторыя Беларусі.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Rodnaja historyja
21 лістапада 1368 адбылася Тросненская бітва, перамога ў якой забяспечыла Вялікаму Князю Літоўскаму – Альгерду шлях да Масквы.

21 listapada 1368 adbyłasia Trośnienskaja bitva, pieramoha ŭ jakoj zabiaśpiečyła Vialikamu Kniaziu Litoŭskamu – Alhierdu šlach da Maskvy.


Репост из: Rodnaja historyja
17 listapada 1893 naradziŭsia Kanstantyn Barysavič Jezavitaŭ — biełaruski vajenny, palityčny j hramadzki dziejač, publicyst, pierakładnik, piedahoh. Aktyŭny ŭdzielnik biełaruskaha nacyjanalna-dziaržaŭnaha adradžeńnia, dziejač Biełaruskaj Narodnaj Respubliki, arhanizatar biełaruskaj dziejnaści ŭ mižvajennaj Łatvii.

17 лістапада 1893 нарадзіўся Канстантын Барысавіч Езавітаў — беларускі ваенны, палітычны й грамадзкі дзеяч, публіцыст, перакладнік, педагог. Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі, арганізатар беларускай дзейнасьці ў міжваеннай Латвіі.


16 listapada 1888 hodu naradziŭsia Vincent Hadleŭski — katalicki śviatar, biełaruski palityčny j hramadzki dziejač, publicyst. Aktyŭny dziejač biełaruskaha nacyjanalnaha ruchu, siabra Rady Biełaruskaj Narodnaj Respubliki. Zajmaŭsia biełarusizacyjaj katalickaha kaścioła na Biełarusi, adnym ź pieršych pierajšoŭ da kazańniaŭ na biełaruskaj movie.

16 лістапада 1888 году нарадзіўся Вінцэнт Гадлеўскі — каталіцкі сьвятар, беларускі палітычны й грамадзкі дзеяч, публіцыст. Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху, сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Займаўся беларусізацыяй каталіцкага касьцёла на Беларусі, адным зь першых перайшоў да казаньняў на беларускай мове.


Репост из: Rodnaja historyja
8 listapada 1883 hodu naradziŭsia historyk, aŭtar knihi ”Karotkaja historyja Biełarusi”, 2-hi staršynia rady BNR – Vacłaŭ Łastoŭski.

8 лістапада 1883 году нарадзіўся гісторык, аўтар кнігі "Кароткая гісторыя Беларусі", 2-гі старшыня рады БНР – Вацлаў Ластоўскі.


Репост из: Rodnaja historyja
7 listapada 1896 hodu naradziŭsia Michaś Čarot — biełaruski paet, dramaturh, prazaik, redaktar, hramadzki dziejač, adzin z rasstralanych paetaŭ u noč z 29 na 30 kastryčnika 1937 hodu.

7 лістапада 1896 году нарадзіўся Міхась Чарот — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадзкі дзеяч, адзін з расстраляных паэтаў у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.


3 listapada 1961 hodu byŭ demantavany pomnik Stalinu što znachodziŭsia ŭ Miensku.
3 лістапада 1961 году быў дэмантаваны помнік Сталіну што знаходзіўся ў Менску.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Усіх вітаю! Сёньня хачу параіць вам адну краму: Greenway - гэта сетка экамаркетаў з вялікім асартыментам экатавараў для дома і побыту, здаровага ладу жыцця і асабістай гігіены. Калі вас зацікавіла падобнае то пішыце нашаму сябру @Bladewood_2

Хто ў Greenway не купляў
Жыцьця не пазнаў!


3 listapada 1882 hodu naradziŭsia Jakub Kołas — biełaruski prazaik, paet, piedahoh, navukoviec, adzin z zasnavalnikaŭ sučasnaj biełaruskaj litaraturnaj movy. U hety ža dzień, tolki ŭ 1972 hodu u Miensku byŭ adkryty pomnik našamu vybitnamu piśmieńniku.

3 лістапада 1882 году нарадзіўся Якуб Колас — беларускі празаік, паэт, педагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У гэты жа дзень, толькі ў 1972 году у Менску быў адкрыты помнік нашаму выбітнаму пісьменьніку.


2 listapada 1623 hodu adbyłosia paŭstańnie mieścičaŭ Viciebsku suprać carkoŭnaj unii, u čas jakoha byŭ zabity Jazafat Kuncevič.
Na fota: karcina Jozef Zimler «Pakutnickaja śmierć Jazafata Kunceviča.» 1861 h.

2 лістапада 1623 году адбылося паўстаньне месьцічаў Віцебску супраць царкоўнай уніі, у час якога быў забіты Язафат Кунцэвіч.
На фота: карціна Ёзэф Зімлер «Пакутніцкая сьмерць Язафата Кунцэвіча.» 1861 г.


2 listapada ŭ Biełarusi adznačajucca ”Dziady” albo ”Dzień zadušny”.Tradycyi ŭspaminu pamierłych u biełarusaŭ ŭzychodziać jašče ŭ dachryścijanskija časy ŭ našaj historyi. Hetaje śviata žyvoje śviedčańnie taho, što biełarusy z daŭnich časoŭ šanujuć, pavažajuć i zachoŭvajuć pamiać pra svajo karani, baćkoŭ, pra svaich prodkaŭ. U hety dzień my možam zaŭvažnaść nieparyŭnaść minułaha j sučasnaha. Pamiatać svaje karani, minułaje svajho naroda, taho, adkul ty pachodziš, značyć zachoŭvać svaju hodnaść.
”Chto zabyŭ svaich prodkaŭ ‒ siabie hublaje, Chto zabyŭ svaju movu ‒ usio zhubiŭ”
U.S. Karatkievič

2 лістапада ў Беларусі адзначаюцца ”Дзяды” альбо ”Дзень задушны”.Традыцыі ўспаміну памерлых у беларусаў ўзыходзяць яшчэ ў дахрысьціянскія часы ў нашай гісторыі. Гэтае сьвята жывое сьведчаньне таго, што беларусы з даўніх часоў шануюць, паважаюць і захоўваюць памяць пра сваё карані, бацькоў, пра сваіх продкаў. У гэты дзень мы можам заўважнасьць непарыўнасьць мінулага й сучаснага. Памятаць свае карані, мінулае свайго народа, таго, адкуль ты паходзіш, значыць захоўваць сваю годнасьць.
”Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў”
У.С. Караткевіч


Допіс ніжэй ⬇️


2 listapada 1585 hodu karol polski j vialiki kniaź litoŭski Stefan Batoryj prybyŭ u Horadzien(sučasnaja Horadnia).

2 лістапада 1585 году кароль польскі й вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый прыбыў у Горадзен(сучасная Горадня).


31 kastryčnika 1932 pamior Kipryjan Kandratovič biełaruski vajskovy dziajač, siabra Narodnaha Sakrataryjatu BNR.
U 1917 h. Kipryjan Kandratovič dałučajecca da biełaruskaha nacyjanalnaha ruchu. Na źjeździe voinaŭ-biełarusaŭ Zachodniaha frontu jon abirajecca ŭ Centralnuju Biełaruskuju Vajskovuju Radu (CBVR). U traŭni-lipieni 1918 hodu ŭ Narodnym sakrataryjacie BNR byŭ narodnym sakratarom unutranych spravaŭ.

31 кастрычніка 1932 памёр Кіпрыян Кандратовіч беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР.
У 1917 г. Кіпрыян Кандратовіч далучаецца да беларускага нацыянальнага руху. На зьезьдзе воінаў-беларусаў Заходняга фронту ён абіраецца ў Цэнтральную Беларускую Вайсковую Раду (ЦБВР). У траўні-ліпені 1918 году ў Народным сакратарыяце БНР быў народным сакратаром унутраных справаў.


U 1562 h. Symon Budny z padtrymkaj z boku Radziviłaŭ vydaŭ u Niaśvižy lutaranski katechizis na starabiełaruskaj movie. U 1563 h. u Bieraści na polskaj movie była vydadziena pratestanckaja Biblija. Jaje vydańnie prafinansavała familija Radziviłaŭ. Z 1580 h. aryjanski šlachcic Vasil Ciapinski z Połacku vydavaŭ Novy Zapaviet na starabiełaruskaj movie. Zachavałasia vialikaja kolkaść manuskryptaŭ kalvinskich i aryjanskich psalmaŭ, śpieŭnikaŭ i katechizisaŭ na starabiełaruskaj movie. Užo ŭ 1600 h. u VKŁ było 229 kalvinskich, 16 aryjanskich i 12 lutaranskich zboraŭ.
Na vidarysie: Vasil Ciapinski.

У 1562 г. Сымон Будны з падтрымкай з боку Радзівілаў выдаў у Нясвіжы лютаранскі катэхізіс на старабеларускай мове. У 1563 г. у Берасьці на польскай мове была выдадзена пратэстанцкая Біблія. Яе выданьне прафінансавала фамілія Радзівілаў. З 1580 г. арыянскі шляхціц Васіль Цяпінскі з Полацку выдаваў Новы Запавет на старабеларускай мове. Захавалася вялікая колькасьць манускрыптаў кальвінскіх і арыянскіх псальмаў, сьпеўнікаў і катэхізісаў на старабеларускай мове. Ужо ў 1600 г. у ВКЛ было 229 кальвінскіх, 16 арыянскіх і 12 лютаранскіх збораў.
На відарысе: Васіль Цяпінскі.


Допіс ніжэй ⬇️


31 kastryčnika 1517 hodu Marcin Luter zrabiŭ u Vitenbierhu zajavu pra nieabchodnaść pryviadzieńnia žyćcia kožnaha čałavieka j usiaho hramadztva ŭ adpaviednaść sa Słovam Božym. Heta stała pačatkam ruchu Refarmacyi, jaki raspaŭsiudziŭsia na ŭsiu Eŭropu, uklučajučy Biełaruś. Idei refarmacyi istotna paŭpłyvali na dalejšaje raźvićcio našaj historyi.

Na vidarysie:Martyn Luter prybivaje svaje «95 tezaŭ» da dźviarej Vitenberskaha chramu.

31 кастрычніка 1517 году Марцін Лютэр зрабіў у Вітэнбергу заяву пра неабходнасьць прывядзеньня жыцьця кожнага чалавека і ўсяго грамадзтва ў адпаведнасьць са Словам Божым. Гэта стала пачаткам руху Рэфармацыі, які распаўсюдзіўся на ўсю Эўропу, уключаючы Беларусь. Ідэі рэфармацыі істотна паўплывалі на далейшае разьвіцьцё нашай гісторыі.

На відарысе:Мартын Лютэр прыбівае свае «95 тэзаў» да дзьвярэй Вітэнбэрскага храму.


31 kastryčnika 1937 naradziŭsia Jaŭhien Kulik — biełaruski mastak, knižny hrafik, biblijafił. Mastacki redaktar časopisaŭ «Biarozka» i «Viasiołka». Aŭtar rekanstrukcyjaŭ biełaruskich zamkaŭ, partretaŭ dziejačoŭ Biełaruščyny.

31 кастрычніка 1937 нарадзіўся Яўген Кулік — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны.


Noč rasstralanych paetaŭ

U noč z 29 na 30 kastryčnika 1937 hodu ŭ sutareńniach mienskaj unutranaj turmy NKUS adbyŭsia rasstreł bolš za 100 pradstaŭnikoŭ biełaruskaj intelektualnaj elity — vybitnych dziejačoŭ kultury, mastactva j navuki, a taksama hramadzkich dziejačoŭ tahačasnaj BSSR.

Ноч расстраляных паэтаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС адбыўся расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР.


Репост из: Rodnaja historyja
27 kastryčnika 1430 hodu pamior Vitaŭt — vialiki kniaź litoŭski

27 кастрычніка 1430 году памёр Вітаўт — вялікі князь літоўскі


Репост из: Rodnaja historyja
26 kastryčnika 1810 hodu naradziŭsia Hienrych Michajłavič Dmachoŭski — udzielnik nacyjanalna-vyzvalenčaha ruchu na ziemlach Biełarusi, Letuvy j Polščy ŭ 1830 — 1860-ja hady. Skulptar.

26 кастрычніка 1810 году нарадзіўся Генрых Міхайлавіч Дмахоўскі — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі, Летувы й Польшчы ў 1830 — 1860-я гады. Скульптар.

Показано 20 последних публикаций.