12 сьнежня 1586 году памёр Стэфан Баторый — кароль польскі, вялікі князь літоўскі.
Ён зрабіў значны ўклад ва ўмацаваньне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняцьцю яе аўтарытэту ў Эўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасьцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.
Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Горадні. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацьверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.
Сваю рэзыдэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Горадні, у Старым замку. Жыхарам Горадні ён даў пэўныя ільготы.