ЖАНЧЫНА-ВЯСНА
Жанчына - прыгажуня, берагіня!
Як кветачка! Як сонйка! Вясна!
Накорміць і прылашчыць, і абдыме,
Збярэ ў дарогу і налье віна.
Бабуля, маці, жонка і каханка,
Дачушка, цётка, любая сястра.
У клопатах да вечара ад ранку -
Павінна ўсё паспець зрабіць яна.
Нягледзячы, што сёння дзень жаночы,
Накрые стол, у хаце прыбярэ
І зноўку будзе кэрпацца да ночы.
Знайдзіце час павіншаваць яе!
Лёля Багдановіч
#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка