магчыма, кагосьці расчарую, але мушу канстатаваць відавочнае: як бы нам, беларусам, ні балела, але нашая сытуацыя - не ўнікальная й не найгоршая. сьвет вакол нас, здаецца, даўно звар’яцеў: куды ні зірні - нейкія новыя калатнечы, канфлікты, войны, дыктатура, гвалт, несправядлівасьць.
і кожны крычыць найперш пра ўласны боль - у надзеі, што астатнія, занятыя сваім уласным болем альбо (калі пашчасьціла) папросту сваімі справамі, прыслухаюцца менавіта да яго. выслухаюць, абдымуць, дапамогуць, абароняць…
наіўна? ня ведаю. я настолькі мала абазнаны ў жыцьці й настолькі дрэнна арыентуюся ў тым, што адбываецца вакол, што не гатовы даваць ацэнкі.
між тым ёсьць прынамсі адзін просты спосаб ня страціць канчаткова глебу пад нагамі ў віры гэтае татальнае няпэўнасьці. гэта - нашыя агульныя чалавечыя каштоўнасьці.
роўнасьць. свабода. справядлівасьць. салідарнасьць і ўзаемадапамога.
***
актуальны адрас для лістоў і паштовак:
Мікалай Аляксандравіч Дзядок
турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1